Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ў міністры, і на розныя урадовыя пасады выбіраюць або пана або капіталістага, якія, звычайна, падтрымліваюць гэтыя станы і іхныя інтарэсы.

Рэспубліка Савецкая. У ёй улада належыць Саветам, або Радам. Саветы бываюць на вёсцы (на сяле) — сельсаветы, у горадзе — горсаветы.

Апрача сельскіх ды гарадзкіх саветаў, у кожнай акрузе свой савет (які?). Саветы выбіраюць выканаўчыя комітэты (выканкомы), якія кіруюць справамі вёскі, раёну, ці акругі.

Усімі справамі рэспублікі кіруе Цэнтральны Выканаўчы Комітэт (ЦВК), выбраны Зьездам Саветаў Рэспублікі.

У Савецкай Рэспубліцы правам голасу на выбарах у Саветы карыстаюцца толькі рабочыя, сераднякі-сяляне, члены профэсыйных саюзаў і наогул працоўныя людзі, якія ня жывуць з чужой працы.

Большая частка нашае Беларусі ўваходзіць у склад Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі (БССР) і злучана ў Саюз з Украінай, Расіяй ды іншымі савецкімі старонкамі ў так званы Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік (СССР). Значная частка Беларусі знаходзіцца яшчэ пад уладай Польшчы.

Пры разьвіцьці ўсясьветнай гаспадаркі (пры соцыялізьме), усе сучасныя культурныя дзяржавы злучацца ў адну Сусьветную Соцыялістычную Фэдэрацыю.

Запытаньні і задачы. У якой дзяржаве вы жывецё? Галоўны горад вашае дзяржавы? 3 каго складаецца ўлада вашае дзяржавы? Якія дзяржавы суседзяць з вашай? Якая тамака ўлада? Чаму ваш горад (або вёску) немагчыма назваць дзяржавай? Чаму ў Эўропе няма ўжо монархій бяз соймаў? Пералічы савецкія рэспублікі. У якім парадку ты будзеш апісваць якую-небудзь старонку? З чаго пачнеш? Пасьля?

Ці можна пачынаць расказваць з чалавека (насельнікаў старонкі), пасьля гутарыць аб жывёлах, расьлінах, паверхні? Чаму такі парадак нядобры?

На колькі акругоў падзяляецца Беларуская Савецкая Соцыялістычная Рэспубліка? Назаві іх. Колькі раёнаў у кожнай акрузе? Назаві прозьвішча старшыні Цэнтральнага Выканаўчага Комітэту. Старшыні Савету Народных Камісараў. Нарысуй гэрб сваёй дзяржавы.