Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляе гаспадар сваё поле, колькі рознага збожжа ён засявае адначасна. У нас, на Беларусі, сяляне пераходзяць ужо ад старога спосабу ральніцтва, — падзяляць ральлю на тры часткі: адна йдзе пад яр і бульбу, другая — пад жыта, (наогул азімае збожжа), трэцяя гуляе пад парам, — да болей карысных спосабаў ральніцтва, якія ўжываюць культурныя народы. Ральля падзяляецца на 7, 8 і болей палеткаў; кожны палетак засяваецца асобным збожжам; на другі год парадак мяняецца: дзе было жыта або пшаніца, сеюць канюшыну, віку або садзяць бульбу і г. д. Пры гэткай сыстэме ніводны кавалак зямлі ня гуляе, глебы не марнуюцца, бо кожная расьліна выбірае з глебы свае сокі, патрэбныя ёй, і пакідае ў глебе сокі, патрэбныя другой расьліне, якую сеюць пасьля першай.

Такая сыстэма ральніцтва завецца шматпольнай, або плодазьменнай сыстэмай.

У культурных старонках абрабляюць звычайна машынамі: ёсьць паравыя плугі, трактары, бароны, жаткі, касілкі, малатарні і г. д. Земляробства падзяляецца на: ральнітва, садоўніцтва і гародніцтва.