Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другі, а першы ляжыць некалькі год і адпачывае парам. Такі спосаб завецца пераложным. Такім спосабам абраблялі зямлю перасяленцы ў Сібіры, Новаросіі (Хэрсоншчына), Амэрыцы. Але цяпер і тамака зямель бракуе, і людзі перашлі і тамака да вышэйшага, болей карыснага спосабу. Калі шчыльнасьць залюдненьня павялічваецца, зямлі бракуе, дык людзі навучаюцца карыстацца з малога кавалку зямлі (мал. 101).

Для гэтага трэба зямлю добра абрабляць, глыбока ўзорваць моцным плугам (саху ўжо тады кідаюць), угнойваць яе, калі яна ня вельмі пладзючая, вывозіць на поле або звычайны гной ад жывёл, або штучны гной (іначай яго можна зваць мінэральным угнаеньнем або парашком). Штучнымі гноямі завуцца такія солі або мінэралі, якія здабываюць у некаторых мясцовасьцях; насыпаюць на поле, і глеба пачынае даваць добрыя ўраджаі. Да штучных гнояў належаць: салетра, фосфаты ды іншыя. Штучнымі гноямі звычайна карыстаюцца сяляне ў Нямеччыне, Ангельшчыне ды ў іншых культурных старонках; штучныя гнаі, выгадней за звычайныя жывёльныя гнаі, бо не патрабуюць трымаць залішне многа быдла. Апрача ўгнаеньня, карысьць ад земляробства залежыць яшчэ ад таго, на колькі частак падзя-