| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/138}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
таксама рыбальствам; зьбіраюць яны плады, ягады, карані расьлін; але самі ня сеюць і ня жнуць; зьбіраюць на беразе мора розных морскіх жывёлін. Калі пажывы не хапае, народы гэтыя кідаюць свае сядзібы ды шукаюць новых мясцовасьцяй для паляваньня. Такія народы завуцца бадзяжнымі. Дамовых жывёл гэтыя народы таксама ня трымаюць, апрача сабак. Шмат якія з бадзяжных народаў яшчэ да нашых часоў карыстаюцца простымі прыладамі; жалеза ня ведаюць: нажы, сякеры, стрэлы, гаплікі на рыбу, хатні спрат — ycë з каменя або з костак рыбных, або з рагоў, чарапашын і г. д. Заместа нітак — жылы ды валокны расьлін. Калісь-та і нашыя продкі, і продкі ўсіх эўропэйцаў жылі так, як сучасныя бадзяжныя народы. Літар гэтыя народы ня маюць. Жывуць або сярод лясных немярэч, або ў глыбіні бясплодных пустынь, куды іх пазаганялі больш моцныя і здатныя народы.
Бадзяжных народаў усё меней ды меней становіцца на зямлі; яны вылюдняюцца, гінуць ад хвароб, ад голаду, ад кепскіх умоў і жыцьця. Бадзяжныя народы жывуць яшчэ па лясох зваротнікавай Афрыкі, у глыбіні Аўстраліі, Паўднёвай Амэрыкі, сярод тайгі ў Сібіры (мал. 5 і 100). Мал. 98. Індзіец з Амэрыкі.
Вандроўныя народы. Ёсьць іншыя народы, якія маюць вялікія статкі дамовых жывёл (коняй, вярблюдаў, авец, аленяў і г. д.). Галоўныя заняткі такіх народаў — гадоўля жывёлы. Уся зямля ў такіх народаў падзелена