з верай. Можа быць так, што частка народу спаведуе адну веру, другая частка — другую; так, нашыя беларусіны ёсьць праваслаўныя (або ўсходняга абраду), ёсьць каталікі (або заходняга абраду), ёсьць і так званыя атэістыя, — але складаюць усе яны адзін народ беларускі (або беларусінаў).
У вапошнія часы ўсё павялічваецца лік людзей, якія не вызначаюць сябе веруючымі ў бога, у сьвятых, — і такія людзі завуцца „атэістымі“ (слова грэцкае, азначае „бязбожнік“). Асабліва многа атэістых сярод пролетарых з
Мал. 97. Карта чалавечых рас.
прычыны таго, што настаўнікі розных вер (папы, ксяндзы, рабіны ды іншыя) часьцей за ўсё бароняць інтарэсы багатых станаў (паноў, капіталістых), ды большая частка іх самі ня вераць у тое, аб чым гавораць на сваіх казаньнях. Заместа старой веры ў бога, у матку боскую, у сьвятых, адукаваныя людзі захапляюцца замілаваньнем да прыроды, навукі, чалавецтва.
Заняткі. Ёсьць яшчэ такія пляменьні і народы на зямлі, якія жывуць дзікунамі. Яны ня маюць сталых сядзіб; жывуць па хіжынах або будках, куранёх; займаюцца, звычайна, паляўніцтвам на зьвяроў ды птушак, а
