Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыкі; яны маюць колер скуры чырвонаваты, таму часта завуцца чырвонаскурымі індзійцамі, маюць шырокі нос з гарбінкай.

Ёсьць яшчэ раса амэрыканскіх індзійцаў. Яна бліжэй да жоўтай (мал. 98 і 99).

Разгледзьце карту чалавечых рас (мал. 97).

Мал. 96. Аўстраліец.


Мал. 96. Аўстраліец.

Мова. Яшчэ болей, як па надворнаму выгляду (колер скуры, волас, чэрап), людзі розьняцца паміж сабой па сваёй мове.

Людзі, якія гавораць на адной і тэй-жа мове, складаюць народ. Калі народы гавораць на розных, але больш-менш падобных мовах, дык яны складаюць племя. Эўропэйцы падзяляюцца на тры галоўныя пляменьні:

1) Славяне (беларусіны, украінцы, велікарусы, палякі, чэхі, славакі, баўгары, сэрбы, славінцы); 2) германцы (немцы, голяндцы, скандынавы); 3) романцы (італійцы, французы, гішпанцы, португальцы, румыны); ангельцаў можна лічыць, як-бы асобным племем — англосаксаў. Побач з пералічанымі стаяць па мове такія эўропэйскія народы, як грэкі, літоўцы ды некаторыя іншыя.

Вера. Значная частка людзей спаведуе тую ці іншую веру, напрыклад: хрысьціяне, магомэтане, іудзеі, будзістыя, браманістыя і г. д. Ня трэба мяшаць народ або племя