Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

10 мільёнаў насельнікаў; значыць, падзяліўшы 10 міл. на 300 тыс., атрымаем лічбу ў 34 чалавекі на 1 кв. кілёмэтр. Гэта і ёсьць шчыльнасьць залюдненьня нашае Беларусі.

Шчыльнасьць залюдненьня залежыць ад шмат якіх прычын: ад клімату, грунтоў старонкі, ад таго, хто (якія народы) ды як жывуць тамака, чым займаюцца, як вырабляюць зямлю і г. д. Вось карта шчыльнасьці залюдненьня ўсяе земнае кулі (мал. 94).

Мал. 94. Шчыльнасць залюдненьня.

Мы бачым, што шчыльней за ўсё залюднена Эўропа, затым Індыя, Кітай, затым ужо іншыя старонкі. Болей за ўсё людзей жыве ў Азіі (950 мільёнаў), пасьля — у Эўропе (450 м.); затым сьледуе Амэрыка (175 м.), Афрыка (140 м.), Аўстралія (7 м.). Усяго людзей на зямлі лічыцца каля 1.700 мільёнаў.

Пералічым усе расы людзей:

1. Белы чалавек. (Гл. мал. ранейшыя). Адзнакі вось якія: 1) бела-ружовы колер скуры (у гарачых старонках болей смуглы да цёмнага); 2) мяккія, крыху кучаравыя (хвалістыя), валасы (белыя або чорныя); 3) валасы растуць у мужчын на барадзе і вуснах; 4) галава мае форму правільную, яйкавідную (калі глядзець зьверху на чэрап). Людзі гэтае расы засяляюць Эўропу (так званыя эўропэйцы, да якіх належаць усе славянскія, гэрманскія і раманскія