Такім чынам падымацца па схілах высокіх гор усё роўна, што падарожнічаць ад роўніка да канцавосься: убачым амаль што ўсе тыя самыя расьлінныя пасы.
Запытаньні й задачы. Паўтары ўсе расьлінныя пасы і ў кожным назаві хоць адну расьліну. Разьмець на паперы гэтыя пасы і намалюй на кожным расьліну, якая адзначае гэты пас. Ці можна знайсьці фінікавую пальму
Мал. 85. Расьлінныя пасы.
на 631/2° шырыні? Ці можна знайсьці каля роўніка расьліну, падобную да аленяга моху? Дзе? У якім пасе знаходзяцца балоты? Дзе расьце кіпарыс? Кавыль? Кава? Хлебнае дрэва? Ці можа на Беларусі ўзрасьці вінаграднік? Ці можна ўзьлезьці ды схавацца на папараць? Дзе такая папараць расьце (у якім пасе)? Разгледзь добра карту расьліннасьці (мал. 85).
Хоць жывёлы й могуць пераходзіць з аднае мясцовасьці ў другую, могуць пералётваць з краіны ў краіну, ўсё-ж такі й жывёлы залежаць ад клімату, ад расьлін — і, такім чынам, і па жывёльнаму сьвету ўсю зямлю можна
