Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6. Пас вечна-зялёных дрэў. Па нашай ды падобных старонках дрэвы, апрача ігластых, на восень і зіму скідаюць сваё ліставое ўбраньне, стаяць голымі. Ёсьць краіны, на поўдзень ад стэпавага пасу, дзе растуць лясы, дрэвы ў якіх цэлы год стаяць зялёнымі. (Лісьце скідаецца на такіх дрэвах павольна, няпрыметна). У гэтым пасе растуць кіпарыс, мірт, ляўр, магнолія, алейнае дрэва, мамантава дрэва або велінгтонія (у паўночнай Амэрыцы). У гэтым пасе разводзяць рыс, баваўнік, чайны куст. Да гэтага расьліннага пасу належаць Крым, Каўказ, паўвостравы Паўднёвай Эўропы (якія?), Кітай, Японія ды іншыя.

З пладовых дрэў у гэтым пасе разводзяць апальцыны, цытрыны, мігдалавае дрэва, а часам і фігавую пальму. Гэты пас знаходзіцца і ў паўднёвай паўкулі зямлі (за роўнікам). Так, у Аўстраліі растуць у гэтым пасе вялізныя дрэвы — эўкаліпты. Наогул кажучы, у пасе вечна-зялёных дрэў не спаткаем такіх вялікіх таемных бароў, пушч, як нашыя; няма тамака і такіх бязьмерных лясных абшараў, як тайга. Дрэвы тамака складаюць, звычайна, невялічкія гайкі (мал. 81).

7. Пас пустынь. Ёсьць такія абшары на зямлі, дзе клімат сухі ды гарачы; дажджы трапляюцца надзвычайна рэдка (бывае па году па два неба застаецца чыстым, празрыстым уночы). Пескавыя выдмы, камяністыя ўзгоркі — вось краявід такой пустыні. Зразумела, што расьліннасьць у пустыні надзвычайна бедная. Калючыя хмызьнякі амаль што бяз лісьця (чаму?), з даўгімі каранямі або з дужа тлустымі лісьцямі (як у сталетніка).

Але ёсьць і сярод пустыні мясцовасьці, дзе з-пад пяшчанай або камяністай глебы прабіваецца падземная вада — крынічка. Каля крыніцы зараз-жа прытуляецца расьліннасьць. Такія мясцовасьці сярод пустыні завуцца оазамі. Яны, як астраўкі на моры, раскіданы па пустыні. Звычайнае дрэва оазаў — гэта фінікавая пальма. Гэтая фінікавая пальма замяняе насельнікам пустыні (яны вандруюць ад оаза да оаза) і нашае збожжа, і садовіну, і гародніну.

Пустыні раскіданы па ўсім сьвеце. Галоўныя з іх: Сахара ў Афрыцы (у ёй можа зьмясьціцца ўся нашая