Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая географія (1925).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3. Пасаты. Яны дзьмуць цэльны год у адным кірунку, у зваротнікавым пасе. Яны дзьмуць у паўночнай паўкулі — з паўночнага ўсходу, а ў паўднёвай паўкулі — з паўднёвага ўсходу. Але яны дзьмуць не да самага роўніка; па абодвых бакох яго на 3° ляжыць пас цішы, у якім няма амаль вятроў (затое зрэдка трапляюцца буры).

Морскія плыні. Вятры (асабліва пасаты, мусоны) прыводзяць ваду акіянаў і мора ў рух. Сярод хваль акіяну ўтвараюцца як-бы рэчкі, якія нясуць ваду (і ўсё тое, што на вадзе) у вадзін які-небудзь бок. Утвараюцца так званыя морскія плыні.

Морскіх плыняў (як і вятроў) многа. Вось галоўныя з іх. 1) Роўнікавая плынь, дзе дзьмуць пасаты. 2) Гольфштром. Ён пачынаецца ля роўніка і нясе нагрэтую ваду й вільгаць. Атачаючы заходнія берагі Эўропы, Гольфштром мае вялікі ўплыў на клімат Эўропы (асабліва паўночна-заходняй, паўзьбярэжнай). Дзякуючы Гольфштрому, на поўначы Скандынаўскага паўвострава (знайдзі на карце) зіма значна цяплейшая за нашую.

Запытаньні і задачы. Які клімат на Беларусі — морскі, контынэнтавы ці пасярэдні? Знайдзі на карце мясцовасьць, якая-б ляжала на акіяне Атлянтычным і на адным роўналежніку з Менскам? 3 Полацкам? Вільняй? Дзе будзе цяплейшая зіма? лета?

Зрабі досьлед з награваньнем вады да 50° і пяску (у аднолькавай пасудзіне); што хутчэй нагрэеш? Што хутчэй астыгне? Патрымай тэрмомэтр над гэтай вадой і пяском; прасачы за t°. Дзе будзе халадней — на Монблане (найвышэйшая гара горных ланцугоў, Альп), на вышыні 4-5 клм., ці ў Маскве (у тую-ж пару году)? Параўняй іхнюю шырыню. Дзе прахалодней улетку — на гары сярод контынэнту ці ў нізіне ля мора? Чаму на беразе Крымскага паўвострава цёплы, прыемны клімат? Адкуль дзьме мусон (у Індыі) узімку? Чаму? Адкуль ён будзе дзьмуць узімку?

Растлумач прычыну пасатаў (як награваецца паветра над роўнікам? куды нагрэтае дзяецца?). Раскажы пра ўплыў вятроў і морскіх плыняў на Беларусь. Што прыносяць нам заходнія вятры? Усходнія? Паўднёвыя? Пасядзі вечарком над возерам, калі ёсьць; прасачы за вецярком.