Каралі. Сярод іншых жывёлін акіяну жывуць у некаторых мясцовасьцях каралі. Гэта — дробныя, мяккія жывёлы, якія жывуць у сваіх хатах. Хаты гэтыя яны самі сабе будуюць з вапны і зрастаюцца з гэтай хатай, як са шкілетам. Каралявыя хаты-шкілеты маюць выгляд дрэвавых галін.
Жывуць каралі не адзінотна, але вялізнымі селішчамі (калёніямі). Тутака каралі зрастаюцца адзін з адным. З цягам часу гэтыя калёніі дасягаюць вялізнай велічыні і ствараюць меліны і гакі сярод акіяну; іх завуць каралявыя астравы або „атоль“ (мал. 75).
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Пачатковая географія (1925).pdf/107}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Пахаджэньне востраваў. Каралявыя рыфы дарастаюць да паверхні вады. Калі дно пад рыфамі ўздымаецца (моршчыцца кара зямлі), дык можа стварыцца каралявы востраў. Каралі жывуць толькі ў цёплых морах і акіянах. Асабліва багата іх каля Аўстраліі, уздоўж усходняга берагу яе; тамака цягнецца самы доўгі рыф, болей за 1.000 кілёмэтраў даўжыні.
Такім чынам, маленькія жывёліны ствараюць сабе гарады, без параўнаньня большыя, чымся самыя вялікія чалавечыя гарады. Ня ўсе востравы каралявага пахаджэньня. Ёсьць востравы, якія зьяўляюцца вульканамі, якія ўзьняліся з дна акіяну. Іх лёгка адрозьніць ад іншых востраваў па попелу, ляве ды іншых адзнаках вульканаў. Востравы гэтыя завуцца вульканічнымі.
Але самыя вялікія востравы на зямлі стварыліся з контынэнтаў, з сухазем‘я. Частка контынэнту аддзяляецца (успомнім, што робіць мора ля берагоў), ствараецца востраў. Бывае, што нізіна заліваецца морам і аддзяляе