Гэта старонка не была вычытаная
рачніцы, вожыкі (ня нашыя!). На скалах ды мелінах прыстасаваліся вадаросьлі з чырвоным, зялёным ды бурым целам. Ёсьць дзіўныя вялізныя ракі, асьміногі з даўгімі мацкамі, рыбы круглыя, як куля, і плоскія, як дошка. Ёсьць жывёлы празрыстыя, як вада, і мяккія, як кісель — мэдузы (мал. 73 і 74).

Мал. 73. Жывёлы глыбокага мора. Рыбы, асьміногі, ракі. Некаторыя з іх даюць ад сябе сьвятло.
У ціхія ночы морскія хвалі пачынаюць часам зіхацець асаблівым агнём, як-бы электрычнасьцю. Прычына гэтага — дробненькія жывёліны, якія выпушчаюць з сябе гэты сьвет (так званы фосфорычны), падобны да таго сьвету, што выпушчаюць нашыя сьветлячкі. Але чым глыбей спушчацца ў акіян, чым далей ад берагу, тым, звычайна, жывёл і расьлін трап-