Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

усе больш і больш слабела эканамічна, а з гэтым і палітычна. Эканамічная барацьба акраін і цэнтру уступіла мейсца дынастычнуй барацьбе князеу. Дамовыя сваркі князеу, канчаушыяся у большай частца самамардаваньнямі і пагромамі адным княжацтвам другога, давялі худка Беларускую зямлю да упадку. Руйнаваная мяждаусобіцамі дзесяткамі сваіх уладароу, Беларуская зямля зусім аслабеушая, ня магла бараніцца ад нападу другіх народау. Першыя вякі гісторыі нам прыносяць крывавыя змаганьня беларусау з немцамі каторыя усе боль і больш загарталі пад сваю уласць Прусы і Летголы і адціснялі беларусау ад Балтыцкаго мора. Ледзь кончылася гэта барацьба, як узгарэлася барацьба з поудневымі славянскімі пляменамі, каторыя вялі так-жэ заборчую вайну. Вайна з этымі апошнімі цягнецца на працягу колькі вякоу. Аля вось, канец гэтуй крывавуй барацьбе палажыу новы гістарычны фактар.

У той час, як беларусы нязмерна разшырылі сваю зямлю і падзяліушыся на малыя асобныя княжацтва пайшлі на убыль, у гэты час узрос побач і у нашуй зямлі да тагочаснай цывілізацыі Літоускі народ.

Падвіжныя, успрыімчыя, энэргічныя літвіны, вызванныя нашым народам, - каторы у нязапомныя часы калянізатарскім варункам змяшауся з імі і аснавау у іх зямлі усе пункты гарадзкого жыцьця, - да жыцьця палітычнаго із лясоу, гдзе яны вялі поугаспадарчы-поукачавы образ жыцьця, скора зраунаваліся з сваімі ручыцелямі і карыстаючы з іх упадку і безладзья, пачалі іх загортваць пад сваю уласць.

Жывучы разам у мешаніне з нашым народам, літоуцы пераймалі ад яго мову, абычай, парадак самавладцтва і калі Полацкая зямля стаяла на упадку, гэта ня была у цэлым уся Полоцкая зямля, бо тая яе частка, гдзе крывічы былі змешаны з Літвою расла і умацнялася, хоць гэта усе рабілася пад імянем Літвы. Літва, чы праудзівей супольна Беларуска-Літоуская княжацтва, хутка стала загортваць пад сваю уладнасць быушую сваю мэтраполію Полацк і выдзяліушыяся з