Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Гэта была мэтраполія усей тагочаснай зямлі беларускай. А земля беларуская спатыкая гісторыю разлажыушыся: з Поудня на Поунач — ад ракі Прыпяці да Балтыцкаго мора і з Усходу на Захад — ад Дняпра да вярхоу’я Заходняго Буга і да канца Неману. Усю гэту абшырную тэрыторыю занімау ня адзін толькі наш народ: у адном мейсцы ен суседзіуся з другімі пляменамі, а у другом — уходзіу у сярэдзіну іх як калянізатор і адбудоувау цэнтры гандлеваго жыцьця, т. е. гарады. Наш народ у дагістарычныя часы і у пачатку гісторыі у большай частца сутыкауся у жыцьці з дзікімі ня славянскаго выхаду пляменамі, як то: Ятвяжскімі, Літоускімі, Латышскімі і другімі. З аднымі з іх (Ятвяжскімі) ен веу бязупынную барацьбу, а з другімі (Літоускімі) — радніуся, уплывау на іх сілай сваей тагочаснай цывілізацыі і рабіу іх щырымі абароньцамі свайго краю і раунапраунымі грамадзянамі сваіх вечау.

Пакуль уся кірауніцкая сіла палітычнаго жыцьця выходзіла з аднаго цэнтру Полацка і пакуль ступень развіцьця другіх народау стаяу ніжэй ад Крывіцкаго, тэрыторыя Беларускаго уладарства шырылася і багацела. З ростам жэ тагочаснай цывілізацыі у суседніх народау, знаходзіушыся пад палітычным і эканамічным уладарствам беларусау (крывічан), а такжэ з ростам другіх гандлевых і палітычных цэнтрау на акраінах беларускай тэрыторыі, гэтыя акраіны адрываліся ад цэнтру, сваей мэтраполіі, станавіліся самавладнымі і нязалежнымі. І чым больш яны станавіліся нязалежнымі ад мэтраполіі, тым больш іх эканамічныя інтэрэсы ішлі у спрэчкі з цэнтрам і тым больш нарастала барацьба акраін і цэнтру, каторы ніяк ня мог забыць аб тым багацьці, якое яму давалі акраіны. Гэтая змаганьня і барацьба памагалі пераходу палітычнай уласці ад вечау к князям, каторыя да эканамічнай барацьбы самастыйных частак Беларускай зямлі далучалі ящэ і свае дынастычныя інтэрэсы.

Гістарычны фактар — умацаваньне княжай уласці над народам, згубіу беларускі народ. Аслабляная барацьбою асобных сваіх княжацтв, беларуская зямля