Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
Патрэбнасць нацыанальнаго жыцьця для беларусау і Самаадзначэньня народу.
I

Як ня горка і ня смешна, калі мы пачынаемо гаварыць аб адражэньні Беларускаго народу, аб патрэбе для яго нацыанальнаго і палітычнаго жыцьця, нам задаюць пытаньня, чы мы, Беларусы, у сыпраудзі ест жывы народ, чы ня маемо мы замеру стварыць нейкую штучную нацыю і штучная палітычная уладарства? Хоць кожны добра ведая, што нацыя — гэта ня прадукт творчасці чалавечай, а прадукт творчасці прыроды, што штучнай ані мовы, ані псыхофізычны тып чалавека ніхто ня можа стварыць і, што нармальная палітычная уладарства можа быць толькі там, гдзе ест аднародная маса па свайму бытоваму, культурнаму і грамадзянскаму укладу — аля відаць наша, беларусау, доля такая, што калі гутарка ідзе аб тым чы мае права беларус жыць, то усе законы ідуць „шыварат-навыварат“.

У кароткіх рысах прагледзьмо той грунт шляха, па катораму ідзе адражэньня і самаадзначэньня беларускаго народу і можэ, ня толька дадзімо адказ „прыяцелям“ і ворагам нашым што бяз упынку твярдзяць нам „мэмэнто моры“, аля хоц крышку кінемо свету і тым нашым братам, што ящэ дасюль бродзяць у цемры нясвядомасці і цямнатою сваею памагаюць злудням і дэгенэратам капаць магілу Бацькаущыне…

Найперш разгледзьмо тыя асновы, каторыя ствердзяць нам, што беларускі народ — гэта, як нацыя, жывы індывідуальны тып, ані штось выдуманая.

II.

Ітак, кожын народ кіруючыся к палітычнаму самаадзначэньню мая свае імя свае гістарычна-палітычная