Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Збудзіць беларускі народ, гэта значыць праявіць яго нацыанальную душу, яго нацыанальная «я» да творчаго свядомаго самабыту на карысць вялікім ідэалам чалавецтва, даць ім можнасць карыстаць з скрытых багацьцяу беларускай натуры.

Збудзіць беларуса да культурна-нацыанальнаго жыцьця, гэта значыць пачаць для яго новую эру гісторыі, эру ня сну, здзеку, пагарды, адарванасці ад усяго светлаго, а-вялікаго грамадзянскаго, мэтай катораго павінны быць щырая злучнасць усих народау, абвенчанная праудзива чалавечым каханьням.

Мы павінны помніць, што жывы народ, маючы пад сабою нязменнымі асновы свайго нацыанальнаго быту, ня памрэ, а рана ці позна адродзіцца і сам аднайдзе свае імя.

Ня памрэ і беларускі народ.

Сотні год ен знаходзіуся у паусне нясвядомасці, а усеж ен жывая нацыя, маючая свой уласны быт.

Рана ці позна наш народ прабудзіцца з нацыанальнаго сну, аля які страшны суд зробіць над намі гісторыя, якім ащерным імяням яна нас заклейміць, калі мы ня прыложым цяпер працы да прабуджэньня нашаго народу, да вываду яго з цемры нясвядомасці к свету, — з агорнутай яго нядолі. Аб усім гэтым нам сведчаць гісторыі нацыанальнаго прабуджэньня другіх народау.

Просты змысл нашаго розуму, простая рахуба здаровых разумаваньняу кажуць нам, каб мы, усе тыя хто свядом свайг «я», хто жыве ня толькі для сябе, аля і для краю, для каго «народ» «бацькаущына» ня пустыя словы, а зык ідучы з уласнаго быту, — каб усе гэтыя ня былі бязвалоднымі сведкамі у гэты крывавы час разрух і і нядолі сведкамі гора свайго народу; ня глядзелі моуча як сочыцца кроу з ран бацькаущыны, а были щырымі работнікамі на роднуй ніве, праудзівымі дзецьмі свайго бацька народу, гатовымі прынясці яму у афяру і розум, і душу, і нават, у патрэбе, жыцьце.

Працаваць над прабуджэньням свайго народу, працаваць над адбудовай вольнай бацькаущыны Беларусі, працаваць у карысць каб яна ня была пагардай другіх. А мы ня нявольнікамі сваей цемры, а роунымі сябрамі другім народам, вялікімі сваімі светам і культурай — якая гэта вялікая доля для нас!

Як мы павіны быць горды тым, што гісторыя на нас ускладая гэту вялікую і святую працу.