Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

17 духоунаго «я», такі народ у большых разам ідзе на поваду у другіх народау як нявольнік і часта становіцца крывавай арэнай змаганьняу другіх народау за яго нацыанальную вопратку — яго землю, за яго працу. Гэткі народ, будучы слугою другіх, ня толькі нічога ня дае у усесветную скарбніцу культуры, аля нават дбаючы сваім потам і крывей для славы сваіх уладароу з адной стараны, у той жэ час працуя над сваім знічтажэньням нацыанальным, чы скарэй духоуным — з другой. Свядомасць свайго краю, усяго свайго роднаго, свядомасць поступу свайго нацыанальнаго «я», гэта найважнейшая патрэба усяго народу, гэта той штодзены яго духоуны хлеб, без катораго ен, як народ, дастойна жыць ня можэ. Такая свядомасць вядзе к свету і дабрабыту народу ня у крыуду для другіх народау. Усе вялікія людзі, усіх народау і усіх часоу, у сваім жыцьці кіраваліся адной нязменнай засадай нацыанальнай свядомасці — гэта праца над ростам паступовым нацыанальнай душы свайго народу, абвеянная каханьням да усяго роднаго.

VIII.

Далей разгледзмо як цесна звязана патрэбнасць нацыанальнаго жыцьця з патрэбнасцю палітычнаго самаадзначэньня.

Як мы бачылі, для нармальна-паступоваго развіцьця свайго духа, чалавек канечне мусіц жыць нацыанальным жыцьцем. Штоб уясніць як няадлучна ідзе нацыанальная жыцьце з жыцьцем палітычным, звярнемо увагу на кардынальнейшыя стараны гэтаго жыцьця.

У перш асвета: праудзівая асвета, вядучая чалавека да вызшых ідэалау, каб яна была карыснай для яго, мусіць быць праводжана у роднуй мові, быць зусім ад нікога нязалежнай і вольнай і мець варункі эканамічнаго істнаваньня. Як першая, так другое і трэйцяе усецэла залежыць ад таго парадку самауладарства, які устаноуляны у данаго народу. Калі народ свядомы сябе і ад нікога нязалежны, то і яго асвета ня будзе слугою пануючых над народам, памагаючаю як спосаб, закабаленьню народа, а будзя ясным шляхам да прауды і хараства.

Далей: паступовы рост народу у сторону культуры і цывілізацыі у дзевяці дзесятых сябе залежыць ад эканамічнаго багацьця і сацыальных парадкау