Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З Вылажанаго можна зрабіць той вывад, што нацыанальнасць — гэта натура быту народау, зусім незалежная ад іх волі і разумаваньня.

Нацыя, маючая пад сабою нязменны грунт, а каторум гаварылася выжэй, пакуль гэты грут ня змяніуся, ня можа перэрабіцца у другую хоць то сама, чы хоць то каб хто над гэтым працавау чужы, — змяніць свой воблік, чы вымерці.

Грунт гэты цесна звязаны з жыцьцем і ростам нацыанальнаго «я» народу: змяніся ен у тым чы іншым кірунку, у гэтым кірунку зменіцца і гэта «я». Часамі калі зменнасці грунту нацыі загражаецца ня з естэства прыроды, а з выпадковых уплывау, як то загарненьня у няволю адной нацыяй другой, то гэта параджая барацьбу за захаваньня першаасноу яго.

Такім парадкам, як атдзельная асоба, так і цэлы народ будзь то свядома чы ня свядома жывуць тым нацыанальным жыцьцем, якоя чарпаеца з атачаючай іх прыроды з адной стараны і з тых асноу фізычнай сваей арганізацыі, каторыя паложаны у начала іх племяні — з другой. Ды іначай і быць ня можэ: як кожная часціна прыроды мае свае уласные законы быту, так сама мае гэтыя законы і чалавек. Найглаунейшым з гэтых законау і ест закон нацыанальнаго жыцьця. Нацыанальная жыцьце, гэта жыцьце маючая для роста духа чалавечаго праудзівую дарогу естэства, каторая адна толькі можа давясці яго да щыту найвызшаго развіцьця, даць яму для гэтаго развіцьця здаровую патрэбную страву. Па за гэтай дарогай развіцьця чалавечы дух, як і усе ня у нармальнасці, вырасце калекам. Падводзячы вывад вылажанаму, паставім пытаньня: якая карысць жыць чалавеку нацыянальным жыцьцем свядома, з перэкананьня і жыць будучы нясвядомым свайго нацыанальнаго «я». У першым — гэта пладатворчасць прыносячая багаты урадкай свету і культуры на роднуй ніве, баронячая першаасновы свайго індывідуальнаго «я» ад шкодных уплывау, у другом — замкнутая скрынка, ключ ад каторай страчаны, поуная багацьця, ад каторай німа нікому карысці; жыцьце нахільная да шкодных уплывау, — да умаленьня і поунаго знічтажэньня сваіх духоуных багацьцяў.

Патрэбнасць нацыанальна-свядомаго жыцьця ня толькі ест патрэбнасцю выцякаючаю з факту самога быту чалавечаго, т. е. патрэбнасцю выцякаючаю з законау прыроды, аля каб гэты быт быу дастойны свайго чалавечаго імяні, мусіць быць і патрэбнасцю выцякаючаю з здароваго легічнаго разумаваньня, — бо толькі народ свядомы сваей душы, свайго нацыанальнаго «я», свайго народнаго імяні становіцца раунапрауным сябруком у сям’і народау свету. Народ жэ ня свядомы сябе, ня дбаючы аб павышэньні свайго