Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Нацыя — гэта сбор (сынтэз) праяу быту групы аднародных асоб, творучы з сябе так званую душу народа, которая у цэлым ест самабытная жывела, маючая свае нязменныя законы быту аснованныя на цвердуй падставе натуры. Законы гэтыя — мова, абычай, а адчасці гістарычная прошлая і вера данаго народу: натура — краябраз, клімат і у некаторуй часці дауленьня суседніх народау. Першая выцякая з другога і творыць цэльнасць быту народу ня залежна ад яго волі. Гэта цэльнасць быту і ест вядомым нацыанальным інстынктам, каторы кіруя жыцьцем нацыі.

Інстынкт нацыональны, гэта той магучы звязак нацыі, што застауляя кожнаго чалавека з няуясненай сілай цягнуцца да «свайго», да таго «свайго», з каторым ен звязаны нявідомымі ніцямі нацыанальнаго інстынкту.

Няма на свеце ня воднаго, нармальнаго у праяве быту, чалавека, каторыб будзь то свядома, чы ня свядома ня меу бы у сабе нацыанальнаго інстынкту, у глыбі сябе скрытаго пацягу да усяго уласнаго, на канве катораго узорамі снуецца яго духоуна-целесны быт, пад навалай катораго узрос яго чалавечы воблік.

У людзей мала свядомых нацыанальных інстынкт, чылі пацяг да свайго уласнаго, роднаго, выліваецца у ня залежном ад волі групавані там, гдзе есть гэта «свае», «родная», прасцей кажучы, нейкая сіла унутрэнная (нацыанальны інстынкт) связвая яго з усім тым, гдзе ен радзіуся, узрос, гдзе жывуць яму падобныя па духу і целе, мову каторых ен добра разумея, каторае научыла яго маці; гдзе ен чуя, што усе яго добра адчувая ня толькі словамі аля нават самой спольнасцю быту, гдзе да кожнаго акружаючаго яго абраза ідуць з яго сэрца і душы нявідомыя ніці і спайваюць яго з імі мацней жалезных ланцугоу. Для людзей жэ свядомых нацыанальны інстынкт выражаецца у азмыслянным безпрадзельнум каханьні гэтаго «свайго»: у патрэбя, выцякаючай з чуцьця і разумаваньня, працы для щасця і славы гэтаго «свайго», т. е. у праудзівум вызшум патрыатызме. Як у свядомаго, так і нясвядомаго чалавека усе гэта выцякая ня залежна ад волі іх і разумаваньня, з самаго факту быту.