Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ял з цаліны свайго быту: творучы, ен дау такую щырую і праудападобную да атбіткау свайго жыцьця творчасць, што разглядаючы каску і песню беларуса захватвая падзіу, як народ неук, народ сірата забыты у паньстве свету і культуры, мог так праудзіва заглубіцца у кожну рысу свайго духоунаго зместу. І каліб мы маглі сабраць усю тую мараль, якая разсеяна па казкам беларуса, усе тоя пачуцьце, которым перапоуняна яго песня, - то перад намі вырысавауся б аблік чалавека з аграмадным багацьцем здароваго змыслу і глубіною найхарашэйшаго пачуцьця, аля і столькіж бяздольны, і столькіж гаротны.

Абычай беларуса, выліваючыся у духоунай творчасці яго, лепш як што рысуець рэльефна самабытнасць і індывідуальнасць народу.

VI

У кароткіх і агуловых рысах мы прыглядзелі найважнейшыя з кардынальных асобнасцей беларускай нацыі, каторыя даюць ей права іці у гісторыі уласным шляхам, ня будучы нічыім прыслугачом. Гаварыць аб тым, што беларуская нацыя - гэта жывая нацыя маючая свае гістарычна-уласнае імя, гэта сярод бела дня засвечваць кганец: а усеж у нашым страшным бяздольі і гэта рабіц прыходзіцца, бо, к вялікуй крыудзе здароваго змыслу, ест ящэ такія людзі і, што найбольш баліць, ня сярод варагоу, а сярод сваіх сяброу і братоу, каторыя усе ящэ бачаць нас адарваным кавалкам, зблудзіушым тулачом.

Прагаварыць да чуцьця і розуму гэтакіх людзей, а такжэ да тых братоў, што атрымаушы свет навукі спяць у лені альбо блудзяць у паньстве хімэрычных ідэй - ось мэта маей працы.

Калі хоць аднаго з іх мне удасца прабудзіць да вялікага гарачаго каханьня к забытаму абязголянаму краю, пазваць да працы щырай на нацыанальнуй ральлі дзеля лепшай будучыны гаротных братоу, - я буду щаслівы з зроблянаго.

VII.

Цяпер мы разгледзмо пытаньне аб тым, што мы разумеям пад нацыяй і пад той злучнасцю, каторая ест фундамантам істнаваньня кожнай нацыі.