Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная

асновы, т. е. мовы, каторай бы даны народ карыстау у пачатку, як нязалежнай ад тых моу, з каторых пад дауленьням гістарычных фактарау мелабы сфармавацца штучная мова. З нашай мовай у яе гісторыі зусім ня так. Дауленьня гістарычных фактарау, як то палянізацыя і русыфікацыя у палітычна-грамадзянскім жыцьці прышло да нас тады, калі мы ужо мелі ня толькі равітую уласную мову, аля уласную культуру і цывілізацыю, стаяушых у той час выжэй ад суседніх народау...

Перэконваць у тым, што наша мова мая сваю нацыанальную і самабытную індывідуальнасць арганічна злучаную з бытам нашаго народу гэта значыць ламацца у адкрытыя дзверы, і толькі дзякуючы страшэннаму нашаму бяздолью, гэта рабіць прыходзіцца.

Ящэ пытаньня: чаму наша мова ня багата літэратураю і духоуным зместам. Адказ на гэта просты: кожная мова расце духоуна пастолькі, паколькі ідзе у перад духоуны поступ данае нацыі. Кожная мова цесна, арганічна злучана з эвалюцыей прыроднай творчасці народу і у гэтым яна заусюды раздзеляя долю гэтаго народу. Звертаючыся да беларускай мовы, мы бачым, што яна падзеляя у ваусем долю беларускаго народу. Беларуская мова захавалася у масах гаротнаго народу у той эры зазвіцьця. у каторуй гэты народ сотні год таму назад астанавіуся у сваім духоуным поступе, будучы здражаным сваею інтэлігэнцыей. Ад таго часу народ духоуна ня развівауся, ня рос, ня магла развівацца, расці і мова. Народ беларускі, як цэльная нацыя, ня змяніушы аснауных законау свайго быту ня мог памерці, ня магла змяніцца у другую і памерці яго і мова. Яна раздзеляя долю беларускага наоду да часу уваскрашэньня яго, калі і яна прыбраная у светлую апратку займе пачотнае мейсца у сям'і славянскіх моу. У аснове сваей наша мова мая столькі чароунай прастаты і хараства, што ня пройдзе і колькі дзесяткау год, як яна ня толькі зраунуецца з другімі цывілізованымі мовамі, аля пакажа і тую містычную глыбь беларускаго народу, якая да сюль ня зразумела у Міцкевічу і Дастаеускім.