Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

весак, мястэчак, сын таго народу, каторы гаворыць «простай», «тутэйшай» мовай, сын усяго таго, што дало грунт яго псыхічнаму разумаваньню, на каторым яно узрасло.

Жывучы унутрэнна сваім нацыанальным жыцьцем, забыушы пад дауленьням гістарычных фактарау свае нацыанальная імя, беларускі народ у цэлым ня перэстау быць самім сабою, народам з сваім гістарычным прошлым, з сваім уласным імяням.

IV.

Беларуская мова. Зразумелая, ясная, поуная пекнаты і хараства родная мова. А сколька пагарды і плеукоу яна на сабе вынясла ня толькі ад чужынцау аля нават і ад тых здрайцау і дэгенэратау беларускаго народу, каторых маткі саміх выгадавалі у гэтуй мові. І якіх толькі нападкау, якіх толькі плетак яна на сабе ня вынясла. Як ей толькі ня капалі і палянізатары і русыфікатары магілу, а яна усе жывая, усе па даунейшаму злучвая дзесяцімільенны беларускі народ.

Аля разгледзмо гэтыя нападкі і дадзімо атказ.

Найперш адмецім той важны штрых, што з усіх нападаючых на нашу мову асоб, ніводная ня адважылася сказаць што беларускаго народу, як асобнаго славянскаго племені німа: альбо прызнаючы беларускі народ, альбо абходзячы гэта пытаньне моуча, яны адкідаюць ад беларускаго народу яго мову. Такое палаженьня само па сабе ужэ спрэчная, бо кожны ведая, што кожная племя, як асобны індывід, заусюды мая сваю уласныю псыхафізычную структуру, каторая складаецца са састауных частак, у тым разі і з мовы. Мова ня ест штучным дадаткам чалавечай натуры, а тым фактарам, што бярэ свой пачаток із тых асноу чалавечаго быту, якія ускармілі яго дух і цела, прасцей кажучы — з самой прыроды.

Нам закідваюць, што мова наша ня есть асобнай ад другіх, а нарэча аднаго ітагож народу расейскаго, з дадаткам польскіх слоу, — калі гэта кажэ расеяц, чы праудзівей сябер чы вораг са стану маскоускай арыентацыі, — і «стала польска мова, пжез часа гісто-