Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

польскай і русской рѢчи», забыушы тоя, што наша мова пры Іване Грозным дала ім першая пісменства і праблескі прасветы. Наша родная мова і народнасць былі для ужытку забароняны: уселякі наш друк душыуся. Аля што найгорш, началася русыфікацыя нашых дзецей: быу сазданы па вядомых сымінарыях асобы тып чыноуніцтва прасвятоваго, каторы стау самым верным вартауніком русыфікатарскай працы у нашым краю. Адзін із слупоу, на которых трымауся Расейскі царызм — «раздзеляй і властвуй», на Беларусі звіу сабе самая моцная гняздо: ен дзяцей адной маткі Беларусі падзеліу на два варагіх сабе станы і казау праваслауным называцца — расейцамі, а каталікам — палякамі, натрауліваючы і уцковаючы адных на другіх.

Якая была праца на Беларусі русыфікатарская верных халапоу і прыслужнікау маскоуска-татарскіх тыраноу у кароне Расейскіх цароу усе добра помняць, бо сляды яе ящэ надта свежы. Аля сухая прыгонная праца над нашым народам чыноунікоу і паліцэйскіх нічого ня ускурала — жывы народ беларускі астауся тым, кім ен быу многа сотак вякоу таму назад.

Такім тэмпам жыцьце нашаго краю шло да пачатку XX сталецьця, калі наляцеушая агульная навалніца рэвалюцыйнаго руху у Расеі зкрушыла і знясла много старых згнілых запорау і хваляй прабуджэньня праняслася і па нашым краю.

Народ наш, будучы доугі час у паусне нацыанальнай нясвядомасці, ня адказвауся ад свайго уласнаго імяні, свайго духоунаго быту, хоць канкрэтна ня праяуляу усяго гэтаго, жывучы ім унутрэнна у сваім шэрым буднічым жыцьці, касца, абычаю, мове. Тоя, што беларускі народ добра разумеу сваю нацыанальную асобнасць і інстынктам атдзельвау сябе ад другіх народау, хоць ен быу і нясвядомы свайго нацыанальнаго імяні, нас перэконвая яго цвердая пастаянная трымалосць «свайго». Каліб маглі запытаць беларуса пад канец забору Расеяй Польшы то ен, то пачуліб цверды яго атказ, што ен «тутэйшы», гэткі адказ можна толькі пачуць яд яго і цяпер. «Тутэйшы», гэта значыць што ен ня паляк, ня расеяц, ня украінец, а сын сваіх родных палеу, лясоу,