Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нясвядомасці і увялі у паньства свету і пашаны свайго прыроднаго чалавечаго імяні. Сам жэ ен стаяу сіратою і яго уласныя сілы ня дараслі да моцы прабуджэньня сябе. Аля усеж гета быу духоуна-нацыанальны сон народнай нясвядомасці, а ня яго смерць. Жывы народ ня мог памерці у сваім індывідуальным нацыанальным «я», бо гэта «я» было яго жывяловым інстынктам, каторы сам сабою выцякау ужэ з самаго факту быту народа.

Ня у меньшым сне, чы скарэй аблудзе, знаходзіліся і ішлі праз усе гістарычная прошлая нашы высшыя клясы грамадзянства. Адрокшыся ад сваей народнасці і прыняушы польскую мову і паверхоуны лоск польской культуры, яны праз увесь час чулі сябе чужымі польскай народнасці, бо у іх гаварыу уласны нацыанальны інстынкт, каторы ніякімі прывілеямі ня можна заглушыць. Залічаючы сябе да палякау, усеж яны добра ведалі, што праудзівымі палякамі яны ня могуць быць, дзеля гэтаго называлі сябе, у адмешку ад першых, літоускімі палякамі, каторых гісторыя ніколі ня мела і каторых яны стварылі самі з сябе. Будучы сляпымі на факты гісторыі, на акружаючая іх жыцьце таго народу, каторы карміу іх хлебам і давау ім усе, яны стварылі нейкая поупольская паньства у панстве Беларускім і слепа фанатычна яго падтрымовалі, высмейваючы родную мову, ваюючы з роднай народнасцію.

Дзіуным і няпанятным казауся наш край пры гэткуй рожнасці аднаго і також народу. Вось у якіх фарбах рысуецца абраз грамадзянскаго станавіща усяго нашаго народу: тады як гаротны народ замкнуушысы у сабе снуу нясвядома ніць свайго нацыанальнаго быту, кляс вызшы акутваецца польшаманіею, котораю яны у часці заразілі і сярэдні кляс, так званую фальварковую і засцянковую шляхту, тую самую шляхту, што праз усю гісторыю цягнулася за велікапанскімі хвастамі, стаяла за высокамагнацкімі крэсламі і па наказу гэтых жэ магнатау, вархоліла на сэйміках, ня разумеючы часта хто яна і зашто вархоліць.

Характэрным у гісторыі палянізацыі нашаго краю ест тоя, што нашы вызшыя грамадзянскія клясы, лічачы наш край Польшай, польскую мову і культуру паколькі яна магла наружна прывіцца да іх прыма-