Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

масы гэтых народау укінуу на сотні год у ноч жыцьця нацыанальнай нясвядомасці.

Пасля саедзіненьня Беларуска-Літоускаго князя з Польскай каралевай, урад польскі адразу пачау сваю палітыку над палянізацыей Беларуска-Літоускаго народу. Пуцінай подкупау, наданьям прывілеяу вызшай клясе, калянізацыі, насаджэньня іезуітцтва і у рэшці прымусау, польская палітыка дабілася таго, што праз сотню з чымсь гадоу увесь вызшы слой, чылі арыстократыя, атдзяліуся ад свайго грунту нізшых кляс, званых у той час чорным і паспольствамі, перэняушы польскую мову і культуру, залічыу сябе да польскай нацыанальнасці.

Ня малую у гэткім перэвароце зрабіу падмогу і тагочасны алігархічны польскі урад, каторы надта да смаку прышоуся нашым магнатам.

У той час, як вызщыя нашыя грамадзанскія клясы атдзеліліся ад народу і прылучыушыся да польскай алігархіі пашлі той дарогаю, каторай шла гэтая апошняя, працоуны наш народ, ня стаяушы тады пры палітычным жыцьці, страціушы сваіх культурна-нацыанальных важакоу, часцю пашоу за нявучаным нізшым духавенствам, каторая стала на абароне беларускай народнасці, а часцю стау простым глядзачом свайго палітычнаго бяздарож’я і нацыанальнага сіроцтва. на агул же, увесь гаротны народ замкнууся у сабе, у сваім нацыанальным «я»; ен як бы замер у той ступені разьвіцьця, у якой яго гісторыя застала на бяздарожу і такім ен астауся на сотні год, да нашых дзен...

Гісторыя шла уперад, палітычныя формы нашаго жыцьця меняліся, а народ наш усе ня паказвауся з сваей унутрэнай замкнутасці і так жыу, пакуль гэткая замкнутасць ня перэшла у цяжкі, доугі гістарычны сон нацыанальнай нясвядомасці.

Шлі годы, дзесяткі, сотні год гэткаго яго сну нясвядомасці, перэплецянаго чорным здзекам над ім, крывавай барацьбой за яго нацыанальную душу, за яго народнасць, а ен усе спау, бо быу адзінокі, і ня меу кіраунікоу і абароньцау свайго духоуна-нацыанальнаго быту, каторыя прабудзілі-б яго са сна