Перайсці да зместу

Старонка:Паны «Жолондзі» (1936).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ейны мае маёнтак, на які мае вялікую ахвоту сам Жолондзь. А вось што сам аб сабе кажа гэны герой: „ах, каб мець іх усіх (жанчын) на кожны кліч! кожную іншую, патрэбную думкам, сэрцу, крыві! Каб мець шмат грошаў, каб раскідаць іх прыгоршчамі, бяз думкі аб заўтрашні дзень! Каб мець грамадзкую чэсьць такую вялікую, каб ніхто ня сьмеў прыступіцца з крытыкаю. Каб таптаць нагамі масы…“

І гэны вось панок на сходках Стражы навучае аб працы на карысьць дзяржавы, агулам польшчыны. Рэзультаты працы такіх людзей — загадзя можна казаць — будуць надта сумніўныя. Няма на грош веры, шчырасьці, усё, што гаворыць такі чалавек гэта пустаслоўе. Нядзіўна таму, калі пачуем на паседжаньні ўраду аддзелу Стражы пры абгаворываньні справы большае актывізацыі працы: — „ніколі ня можна дачакацца, каб яны (сяляне) плацілі за прадстаўленьне, добра што дарма прыходзяць!“… Бачым у Стражы элемэнт, які цікуе на карысьць з арганізацыі пры падатках, цікуе на палёгкі пры адбыўцы службы вайсковае і г. д.

Сумныя рэфлексыі агортываюць чалавека, глянуўшы на такую галерыю тыпаў. Хто-ж тады трымае ў сваіх руках нашага селяніна?

Выглядае з повесьці, што паны Жолондзі зусім бяскарна гаспадараць ня толькі над нашымі грашмі, што ідуць у падатках, ці розных ахвярах, яны-ж адначасна трымаюць, прынамся фармальна, уладу над душамі нашае моладзі, заганяючы яе ў свае арганізацыі, рыхтуючы яе да будучага жыцьця!

Наканец адна заўвага: добра, што гэнае крывое люстра нашае сапраўднасьці ўзяла ў рукі аўтарка з прозьвішчам Добачэвска, інакш гэнае сапраўднасьці ніколі мы і не пабачылі-б з тае прычыны, што ў беларускай вопратцы не прапусьціла-б яе цэнзура.