Перайсці да зместу

Старонка:Паны «Жолондзі» (1936).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дык і тое аддадуць сялянам беларускім, каб прысвоіць іх да польшчыны. Хаця яны ўсе яшчэ жывуць, аднак, можна сказаць аб іх, што яны людзі „быўшыя“. Ня маюць яны нічога сказаць, ня ўмеюць нічога рабіць. Маюць культуру, толькі і тае культуры ня ўмеюць ніяк выкарыстаць, яна ў іх баласт. На’т і маладзейшыя з іх ня ўмеюць быць добрымі працаўнікамі, калі і лучаюць на пасаду, дзякуючы знаёмасьцям са старастаю і г. д.

Жонкі абшарнікаў, агулам жанчыны гэнае сфэры, выходзяць даволі бледна. Некаторыя традыцыйна ўмеюць добра варыць, ці на’т лепш сказаць — пячы. Бяда, што найчасьцей ня маюць з чаго, дык нічога не астаецца ім, як плёткі рабіць. Маладыя з іх, як маладыя, і да таго памоднаму ўзгадованыя, ловяць жыцьцё, кахаюцца.

Побач пана абшарніка, у повесьці польскай бачым, ды ня толькі ў повесьці, але і ў нашай практыцы жыцьцёвай, ксяндза. Ёсьць ён тутака. Ксёндз дзекан зусім традыцыйны. Старэнькі, ахвотнік добра зьесьці і выпіць. Больш аб ём нічога ня можна сказаць.

Ёсьць і настаўнік, ці лепш настаўніца. Бедная дзяўчына, нейкая замораная, ня мае на’т прызваітага абутку на нагах. Вучыць дзяцей чытаць і пісаць, пакідае іх у пару вучобы на… гадзінку, каб ісьці пакахацца з Жолондзем.

Маркотнасьць нейкая абхоплівае чалавека, гледлячы на гэных людзей і міжвольна накідываецца думка, дзе-ж тая пружына, на якой трымаецца ўсё жыцьцё польскае сапраўднасьці сярод беларускага насельніцтва? Бязумоўна, што ёсьць паліцыя, аб ёй часта гаворыцца ў повесьці, выступае яна на сцэну, аднак як орган выканаўчы. Ня відаць за тое ў сфэрах, аб якіх была дагэтуль гутарка, ніякае ідэолёгіі, ніякае думкі, якая магла-б апраўдаць існаваньне такога грамадзянства.

Ёсьць той элемэнт, які паводле аўтаркі рыхтуе будучыну польскую, які зьяўляецца найбольш бадзёрым, да якога бязумоўна належыць гэнае заўтра. Элемэнт бадзёрасьці, элемэнт заўтра ўяўляе Жолондзь, цэнтральная асоба повесьці. Цікава будзе прыглядзецца да гэтага чалавека Гаворыць ён сам аб сабе шмат. Гавораць аб ім іншыя асобы, гаворыць аб ім тое, што ён робіць. Аб мінуўшчыне героя ведаем мала. Малым хлапцом уцёк ён з хаты і пашоў ваяваць. Бадзяўся па розных фронтах. Сын шаўца, да якога неахвотна прызнаецца, кончыў 6 клясаў гімназіі і вось ён адказны грамадзкі працаўнік. На ім трымаецца акцыя Стражы. Калі старшыня Стражы хоча яго выкінуць за кражу грамадзкіх грошаў, дык стараста бароніць, кажучы, што такіх працаўнікоў мала дзе можна сустрэнуць.

Жолондзь, камэндант Стражы, едзе на паседжаньне ўраду аднаго з аддзелаў і думае: „ці надта доўгія і скучныя будуць нарады і ці сапраўды прыедзе Зоня“ (Зоня — гэта дачка старшыні Стражы). Да зоні ён узяўся вельмі шчыра. Яна не падабаецца яму зусім. За тое яна дачка і спадкаберніца Волловіча. Бацька