Перайсці да зместу

Старонка:Паны «Жолондзі» (1936).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Др. Ст. ГРЫНКЕВІЧ

Паны „Жолондзі”

У мінулым годзе паявілася ў Вільні у польскай мове повесьць пад назоваю „Zwycięstwo Żołądzia”. Варта над ею крыху спыніцца. Кніжка гэтая між іншым была нагароджана віленскім Таварыствам Філёматаў і агулам выклікала даволі жывую дыскусію, рэха якой пайшло даволі далёка за Вільню. Цікавая гэта кніжка і з беларускага боку гледжаньня. Зьмест коратка повесьці гэтае такі. На тэрыторыі беларускай працуе адна са шматлікіх арганізацыяў, якая завецца Стражаю. Мэта арганізацыі падрыхтаваць кадры будучых змагароў за цэласьць граніцаў польскіх на ўсходзе. Камэндантам Стражы ў адным з паветаў зьяўляецца нейкі Жолондзь, адзін з культуртрегераў, наехаўшых пашыраць культуру да нас з Галіччыны. У свабодных часінах паміж папойкамі, рамансамі з вучыцелькамі, паненкамі з маёнткаў, займаецца ён замацоўваньнем польскасьці сярод гушчаў сялянскіх. У вадным з аддзелаў арганізацыі паявіўся бальшавіцкі дух. Павадыр гэнае работы бальшавіцкае ўцякае з некалькімі са сваіх спагаднікаў у лес. Стараста, паліцыя, ня маючы даверу сярод насельніцтва і адначасна дзякуючы таму, што паліцыя ўся чужая, якая ня ведае зусім тэрыторыі, дзе хаваюцца гэныя бальшавікі, ня ўмеюць правесьці ліквідацыі гэнае жменькі людзей. Жолондзь выкарыстаў сытуацыю, каб падчыркнуць патрэбу свае арганізацыі, амаль што не правакуе аружны напад гэных бальшавікоў на маёнтак буйнага землеўласьніка і зьяўляецца ў апошні мамэнт, ратуючы старасту і ўсіх гасьцей ад нападу. Дзякуючы гэтаму, забываюцца аб „недалікатных“ адносінах Жолондзя да арганізацыйных грошаў. Жолондзь выходзіць героем, у нагароду ён, здаецца, ажэніцца з паненкаю, дачкой землеўласьніка і будзе далей больш радыкальна працаваць над замацаваньнем усходніх граніцаў польскае дзяржавы.

У повесьці, як у крывым люстры, можна бачыць польскую адміністрацыю, грамадзкіх працаўнікоў польскіх арганізацыяў. Гэта ўсё да пэўнае меры рэвэляцыі і можам верыць аўтарцы на слова, што яна лепш за нас ведае ўсе ўзаемаадносіны ў сфэрах землеўласьнікаў, польскага настаўніцтва, урадоўцаў, стараства, паліцыі і г. д. Пакінем зусім на старане тое, што аўтарка піша аб нашым народзе. Народу гэтага яна ня ведае, як ня ведае ягонае мовы, не разумее абычаяў, душы народнае. Цікаўна адзначыць мо’ толькі, што ў повесьці праводзіцца думка, што беларус і сяньня такі пацыфіст, так баіцца крыві, што гатоў на’т выдаць сваіх сяброў у рукі паліцыі, каб толькі суседу ягонаму, хаця ён і пан — абшарнік, як кажуць волас ня спаў з галавы. Дужа сумлеваюся, ці такая адрысоўка характару беларуса правільная.