Гэта старонка не была вычытаная
Затое на даўняй мяжы не стаім…
Няма у нас тэмпаў павольных…
Мы дбаем аб кожным рыштунку сваім
У гмаху вялікай будоўлі.
Жывое імкнецца па-новаму жыць,
Дзе рухнулі вежы старыя,
Дзе колісь на кожнай сялянскай мяжы
Паставіў аўтограф Сталыпін.
Мы з боем наўчыліся крэпасьці браць.
Таму вось ня дзіва, ня цуда,
Што казачным тэмпам у рытмах жыцьця
Растуць карпусы трактарбудаў.
У нашу эпоху ня месца гульні…
Кіруем уперад упарта…
У нашы вялікія слаўныя дні
Ня сойдзем з грамадзкае варты.
Між дзённае працы ня любім прыкрас,
А ўночы, калі засыпаем, —
Мы сэрцам прымаем сягонешні „ТАСС“,
Мы радыё-хвалі чытаем.
|}