Старонка:Палі загаманілі (1930).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды крумкаць пачакай, —
Пакуль што я ня труп, —
Ты-ж крумкачом заўсёды быць пасьпееш.
Ды не саромячыся,
Проста паглядзі,
Глядзі у вочы сьмела і праўдзіва…
Ты перад кім-жа сёньня цэлы дзень
На задніх лапах прахадзіла?
Мо' бюрократ,
Каб дзе не прагарэць,
Цябе наняў у слугі ўласнай ванны?
Ці мо' з кулацкай крыўдаю абрэз
Хадзіў з табой на паляваньне?
А мо', як Юды родная сястра,
Скрозь абурэньне,
выкрыкі
і сьвісты
У найцямнейшай краме цёмных спраў
Портфэль купляла кар'ерысту?
Хоць мо' ня ты,
А больш твой гаспадар
Для нашых дзён —
Як горкая атрута?!.
Ты —
толькі танны вулічны тавар,
Ты толькі мокрая,
Як восень, прастытутка.
І рэконструкцыя,
І творчае жыцьцё