Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Волю Празароцкую“… Нехта з ліхтарком — гэта быў стораж Адэлінага панадвор’я.

Дайшоўшы да бяспрычынна марудзіўшага пад дрэвам Гапука, стораж затрымаўся і аклікнуў:

— Хто тут?! — ды паднёсшы бліжэй свой ліхтарок, абсьвяціў ім Гапуковы твар і, пазнаўшы ў ім сабе знаёмага, шмат хаджалага па ягонаму панадвор’ю, студэнта, дадаў, паненка наша ня любіць, калі хто без пары…

— Вось добра, што я вас тут наўрэў — загаварыў Гапук да стоража.

— Добра то добра, але-ж ужо ня тая пара, каб хадзіць ноч, усе сьпяць, мой паночку, заўважыў стораж Гапуку, — ноч, паночку, ноч… хоць і перапрашаю, але мушу сказаць… Ці туды, ці сюды, але заставацца тут зусім няма дзеля чаго… Перапрашаю, але мушу прогу замыкаць і вы ня вылезеце адгэтуль… Досыць і так мне папала ад паненкі за тое, што я „гультай“ і брамы не замкнуў. Ты, кажа, абібока, ідзі браму замкні, каб хуліганы ў наш сад бадзяцца не заходзіліся, што лаюцца ды сабак б’юць… Дык вось яно што, мой паночку, хоць перапрашаю, але мушу, — прыстаў стораж да Гапука, каб як пазбыць яго са свайго гай-саду.

Гапук, бачачы сторажаву настойчывасьць і, не жадаючы, папросту кажучы, быць выгнаным, кінуўся на „далікацыю“. Гапук дастаў у сябе з кішаня папіросьнік, выбраў з яго пару папіросін, адну закурыў сам, а другою ўгасьціў стоража. Стораж прыкурыў ад ліхтарнай сьвечкі папіросу і, пахваліўшы ейны смак, зьмяніў свае адносіны да Гапука, пачаў лепшаць.

Мо, паночку, маеце штось каму праз мяне перадаць? — зьвярнуўся стораж да Гапука ільсьліва-ласкавым тонам.

— Не, перадаць, то нічога ня маю, але вось запытаюся. Скажэце мне, дарагі чалавеча, вось што: ці панна Адэля ёсьць дома ці не, калі дома, то як даўна?

— Як ці даўна? Ды яна заўсёды дома.

— А не, ня тое. Ці даўна яна вярнулася з „балю“ і з кім яна вярнулася?