Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пад назовамі: „Эвачкіныя струны“ і „Шуміць вада на ялавы“, — усхваліўся Гапук перад успадобнай ім незнаёмкай.

— Як я чую, дык вы талентны чалавек і поэт і композытар, заўважыла курсістка.

— Яшчэ к таму і художнік, дабавіў ёй Гапук.

— Ах і вось яшчэ як! — узьдзівавалася курсістка. — У такім разе, вы проста унівэрсальнай здольнасьці чалавек. Гэта-ж вельмі прыемна напаткаць з такім багацьцем здольнасьцяў чалавека. У такім разе, пазвольце-ж і мне прыхвальнуцца, я таксама нязгоршых: апрыч таго, што я будучая мэдычка псыхіятрыстка, дык яшчэ і артыстка, я піаністка, гітарыстка, танцорка і пяюльля. Будзьце са мной знаёмы. Волька Празароцкая! — адрэкамандавалася курсістка Гапуку, падаючы яму руку.

— „Цяпер, трасца яе бяры тую Адэлю, будзець у мяне Волечка“, — падумаў Гапук, з прыемна ласкаючым пачуцьцём ува ўсім сваім целе, паціскаючы ейную хударлявую руку, з падтроскай, называючы сябе па фаміліі „Лужэцкім“.

Прывіталіся, разьвіталіся, раскланяліся і разыйшліся…

На гэтым і кончылася.

XIV.

Гапук вяртаўся дамоў з „балю мастакоў“.... Драмотліва зьняшустрэлы і задумлёны ў бязладлівым роеньні сваім, Гапук зьбіўся са свайго намэтчынага дамоў шляху і зблудзіў якраз на тую вуліцу, каторая вяла да той кутавіны гораду, дзе жыхаравала, пакрыўдзіўшая ягонае „я сам“, — панна Адэля.

Вуліца тая, на каторую ўспаў Гапук, канцом сваім упіралася ў багаты старымі дрэвамі Гай-сад, на асяродку каторага стаяў невялікі аднастольны ўтульнага сялібарскага выгляду мураваны харомчык. У харомчыку гэтым і жыхаравала, таміўшая Гапуковае сэрца, маладая і жывадзельная панна Адэля.

Дайшоўшы да зялезнага тыну і мураванай прогі Адэлінага гай-саду, Гапуку клікуча кінулася ўвочы,