— Супакойцеся калегі, супакойцеся, няма за што нэрвавацца, — пачала згоджаваць іх панна Адэля.
— „Чые-б цяляткі мічалі, а твае няхай-бы лепш маўчалі“. Нішто добрая і з цябе „цаца“, — заўважыў ёй ласкавым тонам Гапук і павярнуўшыся сваею адаробай, выйшаў тупаючы вон з грыміравальні.
XI.
Пад канчатак „балю мастакоў“, каля поўначы, скінуўшы з сябе сваю злазрадную велікашышкаўскую павалаку і, зьняўшы з твару свайго баб’я загрымоўку, — „Агафон Агафонавіч“ пачуваў сябе зусім нармальна. Ён пагуліваў сабе ў кумільгу гуляючых гасьцей балю, у вопратцы звычайнага студэнта і за ўсе велікашышчыныя даказэі лічыў сябе зусім безадказным:
— За ўсё тое, што надаказейнічала Яловая Шышка, няхай Шышка сама за сябе і адказваець, мой „Агафон Агафонавіч“, за ейныя паступкі, ніякага адказу на сябе не бярэць, — вастрасловіў Гапук спаткаўшыся з паннаю Адэляй і Альфуком, перапранутым з гішпанца ў сваю студэнцкую форму.
— І мой Альфук за справы гішпанца, дона Альфонса, таксама ня хочаць браць на сябе адказу, — пад’акампанаваў яму Альфук.
— І я такога самага зданьня, як і вы, — далучылася да іхнай гутаркі панна Адэля.
— Значыць, згода, на гэтым і канец нашаму маскараду, зазначыў Гапук.
— Канец нашаму маскараду і ўсяму нашаму маскарадзкаму чмуру, — падтрымаў яго Альфук.
— Усё тое добра, што на жартах пачынаецца, а на згодзе канчаецца. Так і трэба, — падцьвярдзіла панна Адэля, з дадаткам: Я надта рада, што вы, хоць пад канец, але выйшлі з цярплівасьці і скінулі з сябе гэтую, як я даведалася, начэпленую вам праз арганізатараў балю „Вялікую Шышку“… Вось толькі цяпер я маю магчымасьць бачыць у вашай, нефальшованай, асобе, настаяшчага Агафона Агафонавіча і настаяшчага кавалера. А то ходзіце сабе, як быццам нейкая калека з адаўбелымі нагамі ды з ампутарованымі