Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у губу спорную чарку запраўлянкі, а замест закускі ўторкнуў „шышцы“ ў зубы прыпаленую папіроску дадаў ёй шопаткам на уха: Пакінь ты, братко, гэтую сваю маскарадзкую „адзежу“. Давай пойдзем у закулісьсе, там я памагу табе асвабадзіцца ад гэтага твайго дуралейскага касьцюму, каб ты больш у ім ня мучыўся і ня выводзіў сябе на сьмех і сорам.

— Я і сам гэта сазнаю што маё сягодняшняе становішча, чыста дуралейскае, але, як кажуць: „калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж“. Мушу вытрымаць гэтую маю ролю аж да астатку, — заўпарчывіўся спачатку Гапук, але, пагадзя, здаўся на волю Разоры і згадзіўся адправіцца разам з ім у закулісьсе і скінуць там з сябе сваю лубянку… Пайшлі… Там пад гучныя зыкі бальнага аркестру, заходзяць яны ў грыміравальны пакой і вось што яны там перад сабой бачаць: пры цьмяным сьвеце малюсенькай электрычнай лямпачкі, насупраць шырокага сьценнага люстра, стаяць (перад люстрам) абняўшыся дзьве нейкія асобы ды шэпчуцца і хіхікаюць.

Мастак Разора, як дэкадэнт і бальшы ахвотнік да камічнага жанру, заўперадзіў „шышку“ шопатам:

— Чуеш! ты пастой вось тут за гэтай шторынай і не паказавайся, а я, тымчасам, пашукаю тэй шпонкі, што запальваюць большую лямпу. Асьвячу іх, як дайдуць да шмат цікавейшага… Вось дык напалохаюцца. А сам сабе падумаў: зраблю я гэта не дзеля таго, каб нехта назваў мой гэты хуліганаваты паступак „маладзецкім“, а дзеля таго, каб ты бачыў, што такое горад, перад каторым ты ў душы сваёй няраз б’еш паклоны…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

У грыміравальні было глуха і з усіх куткоў яе павявала духам сіратлівага прыпынку і неахайнасьці парадку. Па сьценах на, ў беспарадку ўвогнаных у тынкоўку гваздох і гваздочках, віселі рознай масьці лахмаціста-касматыя ды кудлатыя лысыя і нялысыя кучбайкі, вусы ды рознафасонныя бароды. Па сталох ды па падлозе быў цэлы шуметнік парассыпанай пудры, скомшаных афіш і ваты. У левым пярэднім кутку стаяў