Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На сцэне пахарошавалася фантастычная дэкаратыўная брама з розных зіркатых кветак і стылізованай зеляніны расьлін.

З авансцэны на партэр спускаўся бярозавы мост.

Зацікаўленая публіка стойма таўпілася на залі, выжыдаючы чагосьці вельмі цікавага.

Празьвінелі апошнія званкі і са сцэны, быццам з нетведамай далі, пачуліся таёмна-ціхія працяжныя гукі хорнага сьпеву.

Хутка зьявіўся на бярозавым мосьце, як ёсьць увесь, чорны падгалісты, апрануты ў чорнае трыко, з даўгім львіным, забалдавястым хвастом, пацяглаваты твар з мангольскімі бровамі, круканосы, з бародкаю клінам і з даўгімі, шырока-растапырыстымі на галаве, залатымі рагамі, фарсіста-элегантцкі чорт.

Чорт трымаў у адной сваёй „пярэдняй“ лапе свой уласны даўгі і гібкі хвост, а ў другой зялезную качаргу з чырвонай, быццам напаленай, качарэжкай.

— Дайце праход, анельскаму роду!.. працэсія ідзець, — замармытаў „нячысьцік,“ паказаваючы публіцы свае белыя зубы і пажыргаў па залі, ветла і жартаўліва ўпрашаваючы публіку расступіцца і даць прасторны шлях для працэсіі. На малапаслухняных лагодны чорт пачынаў сярдзіцца, касурыўся, набальшым франтам — качаргою апячы ногі гразіўся, падросткам-жа хвастом матнуць пагражаў, а прадстаўніцам прыгожай постаці — залатым рагом баднуць касурыўся. Парадак быў наладжан.

Публіка сьціхамірылася і нарыхтавалася да дзівосаў. Са сцэны рухнула працэсія.

Ішоў парад Васільковага гаспадарства: наперадзе працэсіі, ня ішоў, а нёсься — краса палёў, сам кветка-Васілёк.

Дзьве пары прыгожых маладых дзяўчатак-жнеяк, апранутых у прыгожыя вясковыя вопраткі і абутых у берасьцяныя лапцікі, ціха пашаставаючы імі па партэры, нясьлі на нейкай прыладзіне вялізарны растапырыста-каласісты сноп жыта, а ў тым снапе, з прыгожа-мілым дзіцячым тварыкам і ультрамарынавай,