Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кі выйшлі надзіва і давалі поўную ілюзію тых малюсенькіх шышак, якія нам даводзіцца бачыць на дрэвах хваёвага лесу.

Гапук з Альфуком, адзяваючы адзін аднаго ў гэтыя шышкі, не маглі адлюбавацца, нацешыцца імі.

— Ну, як табе, браток, здаецца, — зьвяртаўся Гапук да Альфука, — нішто з мяне мастак? Бачыш, якія я касьцюмчыкі прыдумаў, такія што, ты і ў сьне ніколі такіх ня бачыў.

— Прыгожыя рэчы, але не на доўга, — адказаў яму Альфук.

— Як не на доўга, а ўспаміны таго ўражаньня, каторае мы сабою зробім на ўсю публіку, нічога ня варты? — оптымізаваў Гапук.

— Ты ў гэтым маеш рацыю, адказаў яму Альфук, а сам сабе, прыпамінаючы апошняе іхнае спатканьне ў Адэлінай хаце, падумаў: „Вось дзе рука адпомніць мне яму за гаршкалёвага сына“...........

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

А вось і вечарына балю мастакоў…

У той час, калі перапоўненая публікай бальная заля, з напружаным зацікаўленьнем выжыдала падняцьця завесы, ў гэты час за завесаю нешта дзеялася:

На сцэне, цесна згурмаваўшыся, гатовымі рушыцца ў паход, стаялі і выжыдалі загаду два гурмы: гурм „гаспадарства кветкі васілька“ і гурм „гаспадарства кветкі пралескі“. Празьвінелі заўпярэдныя званкі. Увесь састаў пэрсаналу, выпаўняўшага свае ролі ў працэсіях, быў напагатове і кожан з іх стаяў на сваім, загадзя вызначаным, месцы. Толькі Гапук з Альфуком ня былі гатовымі, чамусьці капашыліся і ніяк не маглі давясьці да парадку свае „шышкі“. У апошніх званкох перад самым выхадам у паход, калі Гапук стаяў ужо напагатове, як ступіць, то Альфук, у каторага „касьцюм шышкі“ зашпіляўся ня звонку, як у Гапука, а з асяродку, распрануўся і запрапанаваў Гапуку свае ўслугі:

— У цябе, дружышча, як я бачу з-заду падол не ў парадку. Калі хочаш, то я табе яго папраўлю.