Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шалкі пальто, шапку ды тростку і, сьпешна надзяваючыся, кінуўся ў дзьверы.

— Куды-ж гэта ты так сьпешна ўцякаеш, ці не да панны Адэлькі часам? — аклікнуў яго Альфук дабрадушным тонам голасу, сабіраючы са стала ў сваю папку, абяцаныя для панны Адэлі, рысункі народных узораў для упрыгажэньня жаночых вопратак.

— А нашто табе ведаць, куды… Гэта маё дзела, — адказаў яму Гапук, трымаючыся за дзьверную клямку.

— Пагадзі, разам пойдзем, я таксама да яе. Будзем папутчыкамі, — умаўляўся Альфук.

— Абайдуся я і без папутчыкаў. А ты, калі табе так хочацца ўчашчаць да панны Адэлі, то можаш сабе, апрыч мяне, — сярдзіта адмовіўся Гапук.

— Што-ж гэта ты так неласкавы са мною. A xiба-ж я табе не таварыш?

— Таварыш, але ня ўсюдых. А што датычыць панны Адэлі, то я цябе заўпераджаю, раджу стрымацца і ня раджу табе пнуцца туды, дзе табе не па раўні.

— Што-ж гэта мае значыць, што ты хочаш гэтым мне высказаць?

— А гэта значыць тое, каб ты не забываўся, што яна табе не раўня.

— Чаму-ж так яна мне не раўня? — зацікавіўся Альфук, не зьмяняючы свайго супакойна-вясёлага настрою духу.

— Таму, што яна, па крайняй меры, дачка не абы якога, а заможнага купчыка, аднаго з самых найбагацейшых людзей гораду. — А ты хто?

— Тое самае, што і ты.

— Ну дудкі, ня тое. Што я, то ня ты, а што ты, то ня я. Вялікая розьніца між намі, — адказаў яму Гапук і злосна ляпнуў дзьвярмі, выходзячы.

Згадзя, пасьля гэтага, паўгадзіны часу, Альфук апрануўся, паправіў перад люстэркам свае даўгаватыя валасы, ўзяў пад паху сваю папку з рысункамі, плюнуў тры разы ў чэсьць шустрасьці на лень і нясьмеласьць і выйшаў са свайго памяшканьня, сьледам за Гапуком.