Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знаю і магу цябе паўчыць… Што найарыгінальней, тое і найцікавай. Касьцюм-шышка нятолькі арыгінален, але і футурыстычан. І калі мы, апранутыя ў гэтыя шышкі, выступім, то мы арыгінальнасьцю сваіх касьцюмаў зробім вялікае сэнсацыйнае ўражэньне на ўсіх. Толькі слухай мяне і рабі так, як я табе кажу…

Ніякіх касьцюмаў іншых, апроч „Шышкі“, я не прызнаю! — настойчыва завяршыў Гапук, велікастойны Агафон Агафонавіч.

— Ну няхай сабе ўжо будзець патвойму, як ты хочаш, шышкі дык шышкі, — адказаў яму Альфук, здаючыся на ягонае упарства, а сам сабе ў духу падумаў: „Ну і нездарма-ж цябе некаторыя з нашых калегаў „Паважнай Шышкай“ вялічаюць“.

А, згадзя пару дзён, кватэрка іхная, каторую яны занімалі пад самым стропам аднаго высокага дому, была загламазджана размотаным дротам ды скрылеўём рудога картону і перапоўнена звонкімі гукамі песень. Гэта Гапук з Альфуком гатовіліся да свайго „футурыстычнага“ выступленьня на балі мастакоў і майстравалі самі сабе, з рудога моцнага картону, з дротам, свае велікашышкаўскія касьцюмы...........

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Адна з маладых, пачынаючых мастачак, панна Адэля, пачуўшы ад некага, што ейныя, трошку знаёмыя ёй, школьныя калегі Агафон Агафонавіч і п. Альфонс, рыхтуюцца да балю мастакоў і мастакуюць для сябе на гэты баль вельмі цікавыя, надзвычай арыгінальныя касьцюмы, моцна зацікавілася.

І вось аднаго дня, спаткаўшы іх на вуліцы, панна Адэля ня вытрымала, каб не зачапіць іх і ня выразіць ім сваей моцнай цікаўнасьці да гэтых іхных, над’звычайна арыгінальных на баль касьцюмаў. Яна выразіла ім сваё жаданьне адведаць іхную хатнюю майстроўню, каб пабачыць тое, што яе моцна зацікавіла. Але раней, чымся вырашыць справу гэтага свайго жаданьня, яна сама запрасіла іх да сябе, каб паказаць ім, што і яна штосьці робіць, нешта мастакуець. Панна Адэля таксама рыхтавалася да гэнага балю і мастакавала сабе касьцюм маладзіцы-сялянкі.