Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А бацька, тымчасам, адтрымаўшы ягоныя лісты, нёс іх пасуседзтву да вэтэрынарнага фэльчара, каторы ў ягоным двары кватараваў, перачытаваў там іх праз фэльчара і сярдзіта бубнеў:

„Такая, пне, вялікая шышка, Ага-Гахвонавіч, а ў мяне дурнога мужыка грошы просе… Цілігент з таланам. Калі-ж ты талан, чаму-ж ты ня жывеш са свайго талану, сярод сваіх там цілігентаў? — ды не, а засуваеш свой цілігенцкі нос у маю мужыцкую кішаню?“…

І, згадзя які тыдзень часу, ішоў стары Гапон да Альфуковага бацькі Занука, там ён рабіў супольна з Зануком такую-сякую грашавую складчыну для сыноў і са славамі: „Трэба, пне, ім паслаць, каб яны там у цілігентаў з голаду не паздыхалі“, — адносіў гэтую складчыну дзеля перасылкі да свайго млынара, Бэркі, каторы трымаў ад яго карчму з крамкай ля млыну і часта езьдзіў у Далінск па тавары.

Адтрымаўшы ад сваіх бацькоў праз дзельнага Бэрку разам з харчавымі прадуктамі такія-сякія грашышкі, нашыя маладыя Далінцы пачыналі чунець, аджываць. Перш-найперш расплачаваліся з даўжнікамі, загадзя плацілі наўперад за сталаваньне і кватэру, зажываліся запасам маляўніцкага матар’ялу, а на астаткі спраўлялі для сваіх бліжэйшых школьных калегаў угашчальную хатнюю вечарынку, на каторай, апроч сытнай вячэры, ігралі, пеялі, дыспутавалі і праракавалі сваю будучыну.

Малады Альфук хоць і верыў у сваю будучыну, як у нешта „трошкі лепшае і сьвятлейшае за цяперашняе“, але ніколі нікому ня высказаваўся аб гэтым. Затое малады Гапук ніколі ня мог утрымаць сябе ад пакусы паказаць сябе перад сваімі калегамі будучым „Вялікім“ і з гардасьцю рыснуць сябе нязвычайным, а вышэй за іх стаячым у позе будучага вялікага чалавека.

Дабрадушныя калегі, бачачы ў Гапуку гэты груба атражаны недастатак, хоць і адчувалі да Гапука некаторую прыязную дружбу, аднак-жа часта не далюблівалі яго за ягонае: „Вось я!“ і няраз кідалі яму ў вушы