Перайсці да зместу

Старонка:Пабрацімцы і Вялікая шышка (1923).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апрыч свайго млына нідзе ня бываў і сьвету ня бачыў!“ — Дык вось яно як. А ня хоча, прахвост, ведаць таго, што гэты мой млын мяне панам зрабіў, а яго, прахвоста, ў вучоныя панічы вывеў. Але што-ж ты зробіш з пустагаловым упарам, — фанабэрыі набраўся, нездарма-ж твой Альфук і празваў яго: „паважная шышка“.

Гэтак выражаў сваю нездаволенасьць, зьменай характару свайго сына, стары Гапон, перад Альфуковымі бацькамі. А калі гэта адбывалася ў прысутнасьці самога Альфука, то стары Гапон заўсёды стараўся бальшыну гэтай нездаволенасьці схаваць і замаскаваць яе больш-менш прыемнымі слоўцамі, як напрыклад:

— А усё ж такі мой Гапук малайчына, хоць куды. І ростам прыгож і сілай дуж, і дружан, і вучыцца нягорш людзей, будзе з часам чалавекам, калі пашануецца ды бабы галаву яму ня скруцяць. Гаварыў стары Гапон і заўсёды на астатку дараджаючы: „Як там дзе што якое, а вы ўсё-ж такі пільнуйцеся адзін аднаго, свае людзі, чым дружней, тым ляпей!“

Ну і праўда, дзе-б ні абарачаваліся Гапук з АльФуком, ці Альфук з Гапуком, — яны заўсёды пільнаваліся адзін аднаго і моцна дружылі. Дома, жывучы пры бацькох, адбываючы свае леткаваньні, яны часта-густа адзін аднаго адведавалі і прыносілі адзін аднаму гасьцінцы. Гапук насіў Альфуку найбольш садавіну, як вішні, сьлівы, яблыкі і дулі з бацькоўскага дворнага саду, бо ведаў, што ў Зануковых, апрыч дзьвюх старых прыдзічэлых грушын, пасаджаных прадзедаўскімі рукамі на гародзе, — няма ніякусенькага саду. А Альфук-жа, сваею чарадой, як сын гаршкаля-паліўніка, прыносіў Гапуку ў гасьцінец штось-колеч з прыгожа-вымастакаванай палівы, як падвазоньнікі, глячкі і розныя падбукетнікі, бо добра ведаў, што ў пакоях старога Гапона вельмі скупа і бедна на гэтакія рэчы.

У ясна-пагодныя дні, сабраўшыся са сваімі маляўніцкімі прыладамі, яны цэлымі днямі экскурсавалі, па лясох, прыбалацях, ручаёх ды берагох азёр суседніх ваколіц, малюючы там свае эцюды, а вяртаючыся да хаты моцна прагаладалымі ад гэтых „эцюдаў“,