Перайсці да зместу

Старонка:Ня вылечыла… (1927).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

18 Сакавіка.

Дарагі Юрка,

Сьпяшаюся табе адказаць, што ты пашоў на добрую дарогу. Жаніся.

У нашыя часы так мала сьветлых людзей, што за тваю знаходку магу цябе толькі павіншаваць. Табе ня трэба жонкі харошай, а трэба разумную. Робіш мне шмат несправядлівых закідаў, сёдня не магу, на жаль, дзеля нястачы часу напісаць, як я гляджу на прычыны твайго нешчасьлівага жанімства. Напішу як буду мець час. Ніна здарова. Гэта дзяўчынка агонь. Копія маткі і трэба будзе яе вельмі старанна гадаваць, каб не пашла сьлядамі Насты. Мама табе кланяецца, яна ня хоча прызнаць тваю заручніцу.

Будзь здароў. Твой брат Алесь.

P. S. Забыўся напісаць табе, што дастаў ліст ад Насты. 25 гэтага месяца яна прыяжджае з Бэрліну ў Варшаву. Піша, што мае з табой перагаварыць аб надта важнай справе, просіць цябе прыехаць. Скардзіцца на дрэннае здароўе. Сумуе па Нінцы і табе. Нічога табе не хачу радзіць. Рабі, як табе здаецца лепшым.

Бывай яшчэ раз. Алесь.

23 Сакавіка.

Марыля, даруйце, не ўспамінайце благім словам. Яна мяне кліча! Ах, чаму гэта шчасьце адных збудавана заўсёды на няшчасьці другіх?! Выбачце. Коні ўжо чакаюць, выяжджаю на заўсёды. Ведаю, што еду на крыжаваньне, але інакш не магу. Юры Галавач.