заны з Табой ніцьмі прыязьні, што не павінны нічога хаваць адна ад аднае.
Памятаеш месячныя маёвыя вечары ў Дубаўцы? Памятаеш, як кожны вечар хадзілі мы з Табой па лекцыях на станцыю і заўсёды спатыкалі там вучыцеля Красьніка і доўга праходжаваліся. А ён прыходзіў за 8 вёрстаў. Дзеля Цябе прыходзіў, я ведала, і мы шмат гаварылі аб каханьні. Вы гаварылі аб каханьні. У яго голасе дрыжэлі мяккія, далікатныя тоны, якія выдавалі лішніцу пачуцьця. Я чула, што была лішняй, што яму перашкаджала (не Табе), але я была таксама маладая і мне хацелася кахаць, страшэнна хацелася быць каханай… і я яго крыху… кахала, але дзеля Цябе Гануля.
Вы на мяне глядзелі, як на асобу, якая ня можа мець людзкіх слабасьцяў, якая стаіць вышэй гэтага, як на в шшую істоту. І калі я, сьціскаючы зубы з каменным тварам казала, што мэтай жыцьця майго ёсьць прынясьці асабістае жыцьцё ў ахвяру вучыцельскай працы, што я жыву, каб гадаваць у здаровым духу дзяцей, як будучых грамадзян, зрабіць з іх здольных, разумных, сьветлых і сьвядомых дзяцей свае Бацькаўшчыны — я не маніла. У некаторай меры я мэты свае дапяла, бо мне дадзены на гэта сілы й здольнасьці.
Але як сумавала я па звычайным мяшчанскім шэрым жыцьцю, з яго горам і радасьцяй! Голас крыві — лічыла голасам з пекла і глушыла яго.
Памятую, як цяпер, выраз Тваіх вачоў, калі я казала, што не кахала і ня буду кахаць. З якой літасьцяй Ты на мяне паглядзела!
Ганка! Мяне ўжо кахаюць, а я — я жыцьцё сваё гатова аддаць яму, калі-б ён зажадаў, каб толькі бачыла патрэбу!…
Я ўсю душу аддала вучыцельскай працы; здавалася, што ў ёй няма месца асабістаму шчасьцю. І вось гэтае шчасьце я трымаю ў руках. Часамі здаецца, што я сплю, што прачхнуся і ізноў угледжу цяжкую запраўднасьць. Сама сабе ня веру. Часамі баюся, што шчасьце вырвецца з маіх няўмелых нязграбных рук.
Марыля, казаў, душа мая змаглася, туляючыся па сьвеце. Я ня маю супакою, я хворы. Дайце мне сваю руку на заўсёды, заапякуйцеся маёй хворай душой.
Вось Гануля, чым хварэе яго душа, я ня ведаю, але я яму патрэбна, ён мяне кахае, ведаю, і я, ізноў паўтараю, жыцьцё сваё аддам яму. Бо я маю такую натуру, што не магу раздвоявацца на палову. Калі аддам, дык усю сябе, так як усю сябе аддала сваёй працы.
Баюся чагосьці няведамага… Гляджу ў гэта неба вячэрняе, на гэты туман, што ідзе з возера, і ўсё шырэйшы