Перайсці да зместу

Старонка:На рубяжы (1925).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыша пры першых гуках гармат пабег у сад. Ён выбраў зацішнае месца ў густым вішняку, стаяў і слухаў, як бухалі гарматы і як адклікілася ім патрывожанае іх водгульлем поле з глыбокімі ярамі.

Гарматы стаялі дзесь блізка, вярсты чатыры — ня болей. Самая блізкая адгэтуль батарэя страляла тройкамі.

— Гух-гух-гух! — цяжка стагнала яна.

Крыху пачакаўшы, дзесь далей, гэтым тром стрэлам адклікаліся па чарзе другія тры стрэлы, але шмат глушэй, слабей і больш каротка.

— Ву!-ву!-ву!

Гэта былі выбухі снарадаў.

Было страшна, нязвычайна страшна, асабліва спачатку. Нейкая моц, грозная сіла ўрывалася ў душу і заглушала ў ёй яе звычайныя інтарэсы, і разам з гэтым знаходзілася ў ёй водгульле.

Грыша першы раз чуў так блізка гарматы і захапляўся іх грознаю музыкаю.

Грыша быў хлопец малады, гадоў восемнаццаці, прыгожы, высокага росту, крэпкага складу. Часова ён змушан быў пакінуць унівэрсытэт, ня хочучы заставацца ў стане немцаў. Немцы тады пагражалі Харкаву, дзе Грыша быў студэнтам. Ня так даўно ён прыехаў сюды да бабкі. Рэволюцыя моцна захапіла Грышу, і ён прымаў самы дзейны, самы жывы ў ёй удзел. Жывучы ў вёсцы, ён быў сакратаром і народу ня цураўся. На грунце захапленьня рэволюцыяй у яго нават былі непаразуменьні з сваякамі. І вось, калі нядаўна зябілі яго цётку і яшчэ адну сваячку збоку бабкі, то старая пані казала яму:

— Каму ты, Грыша, спрыяеш? ворагам сваім. Ну, каму, скажы, патрэбна сьмерць іх? Навошта гэта кроў?

Грыша маўчаў.

— Калі ты, — нападала на яго старая паня, — ідзеш з імі ў нагу, то ты і сам сукосна прымаеш удзел у гэтых забойствах.

— Ах, бабуня, калі находзіць навальніца, то яна не разь-