Перайсці да зместу

Старонка:На прасторах жыцьця (1926).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзь падзяліцца гэтымі думкамі, пагаманіць аб значэньні гэтага факту. А жонцы ён нават сказаў:

— Эх, Аксаначка! шкода, што не салдат: пайшоў-бы я ў рады Карнілава.

— Ну, дзе-ж гэта відана, Міша, каб прокурор з карабінам хадзіў?.

— Не, каб я ўмеў ваяваць, то я няіменна пайшоў-бы, — стаяў Міхайла Іванавіч на сваім, у той-жа час вельмі рады, што ён не салдат.

Міхайла Іванавіч ідзе на вуліцу, на самую глаўную вуліцу г. N.

Праходзіць праз плошчу.

Яна пустая.

Сям-там каля падвалаў стаяць сялянскія хурманкі. На вазох ляжаць мяшкі ні то з бульбаю, ні то з зярном. Міхайла Іванавіч глядзіць на крамы — зачынены наглуха. Усё як-бы вымерла. Дзеравяныя будачкі-крамкі абязьлюдзелі. Дзе-ні-дзе прашнуруе каля іх маркотная постаць спэкулянта і прыпыніцца. Як на дарагую магілу, прышоў ён сюды, каб пасмуткаваць аб сваёй гандлярскай долі і аддацца ўспамінкам аб мінулым росквіце свайго жыцьця:

Душа Міхайлы Іванавіча агортваецца нейкім лірычным настроем. Яму хочацца выказаць спачуваньне гэтаму чалавеку — і яго пакрыўдзілі ўсё тыя-ж бальшавікі. Але ён стрымлівае высокае парываньне свае душы. Ён у сваім часе адмеціць гэты штрышок у сваёй прамове, калі будзе граміць гэтых адшчапенцаў.

Мінуўшы плошчу, Міхайла Іванавіч выходзіць на вуліцу.

Будынак быўшага земства.

Цяпер у ім другія гаспадары. Тут месьцяцца розныя камісарыяты. Каля будынку таўкуцца людзі. Лузгаюць семечкі, спрытна выкідаюць лупінкі і ні на кога не зварачаюць увагі. Нехта нават ухітрыўся стрэльнуць лупінкаю ў нос Міхайлы Іванавіча. Але гэта вышлася проста так, бяз удзелу злой волі. Сьцены знадворку ўвешаны рознымі плякатамі, лёзунгамі, дэкрэтамі, прадпісаньнямі, загадамі. На гэтых сьценах рэволюцыя піша сваю волю.

Кідаешца ў вочы загад аб мобілізацыі.

„Эгэ“, думае Міхайла Іванавіч: ці не Карнілаў ужо вам холаду нагнаў?“

Міхайла Іванавіч ідзе далей, прыглядаецца сваім прокурорскім вокам на ўсё, што выходзіць з асадак законнасьці і парадку.

Перад ім доўгі хвост, загнуты адным канцом на вуліцу. Насустрэч адтуль ідзе стары. Профэсію яго вызначыць трудна. дзе ломанаю, нямоцнаю паходкаю, ногі пастаўлены праўцом, як-бы ім абрыдла згінацца за часы свае хады. У ваднэй руцэ хлеб, у другой кацялок з нейкаю страваю.