Перайсці да зместу

Старонка:На прасторах жыцьця (1926).pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я, як старшыня, павінен сказаць, што ёсьць прадпісаньне, каб сад агарадзіць, каб сады захоўваць. Трэба загарадзіць і — квіта! Хто за тое, каб агарадзіць? падымайце рукі!

— Што тут яшчэ рукі! — крычыць шавец Акім: — агарадзіць і баста!

І пастанову такую піша сакратар — агарадзіць сад безадкладна.

XI

Да ўсходу сонца падымаецца Астап, забірае курэцкія прылады і рыдлёўку, займае постаць зьлеглай за зіму зямлі і рэжа скібу за скібаю, рэжа заложна, упарта. І так слаўна работа йдзе, захапляе Астапа, як-бы разам з гэтым запахам сьвежай зямлі выходзяць і чары яе, і ўлада яе над чалавекам. Пройдзе раз, прыпыніцца, разагне сьпіну ды навакола гляне, паслухае. Гамоніць вёска, тарахцяць калёсы, падпяваючы самым сабе скрыпуча-каласную песьню. Шчабечуць пташкі ў кустох, шнуруюць шэранькія верабейчыкі, сварацца, учубкі бяруцца. За садам у возеры качкі крычаць. Заложную, аднатонную песьню, песьню-згоду, песьню-калыханку плюскоча вада ў ставох каля мліна. А дрэвы стаяць нярухліва. Залатыя ўсьмешкі сонца разьліваюцца баграю на шэрых верхавінах дубоў, на ліпах, на саламяных стрэхах беласьценных хатак. І нейкая радасьць ахінае Астапа ў гэты час абуджэньня зямлі.

Астап ізноў бярэцца за рыдлёўку, і сьвежыя грудкі чорнай пахучай зямлі куляюцца і куляюцца пад рыдлёўкаю Астапа, а мысьлі яго снуюцца далёка-далёка. Гэтая зямля і работа на ёй напомінае яму аб другой зямлі, аб зямлі Наднямоньня, сьветлай, пяшчанай, беднай, але дарагой і роднай сэрцу. Ляцяць яго мысьлі туды, на зямлю свае айчыны. Няволіць яго чужая зямля, неласкава яна для яго.

— Ты гэтак і ўсю Куршчыну перакапаеш.

Астап падымае вочы: на дарожцы з вёдрамі стаіць Ірына, усьміхаецца весела. Астап ссоўвае са лба шапку, мокры лоб абцірае.

— Можа дзе золата пан закапаў, — жартуе Астап: — адкапаю, купім тады самаход, абаб‘ём курскі прах ад ног нашых і паедзем на сваю Беларусь.

— Ну, то дай мне рыдлёўку: я пашукаю панскіх скарбаў, а ты схадзі вады прынясі.

— З царства сьветлых мар і прыгожага сьпеньня ты пераносіш мяне, о, фэя, у шэрую курскую рэчаіснасьць! — робленым трагічным тонам гаворыць Астап і перадае Ірыне рыдлёўку, а