Перайсці да зместу

Старонка:На прасторах жыцьця (1926).pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дык вось бачыце, дзед: у нас у школы ходзяць усякія дзеці, і можа быць чалавеку другой веры ня вельмі прыятна пазіраць на нашага сьвятога. Дык ці ня лепш, каб ня было ніякага ўціску над сумленьнем людзей, зусім вынесьці абразы са школы? А затым, калі вы добра разгледзецеся да паварушыце мазгамі, то можа зусім па другому на абразы глядзець будзеце.

Глядзіць на інструктара Сусла і губамі чамкае, як-бы інструктарскі адказ перажоўвае. А інструктар зварачаецца да старшыні.

— Пойдзем, старшыня, на вашу школу паглядзець.

Старшыня, Кандрат і Губан ідуць за інструктарам. Стары Сусла дома застаецца. Пазірае ў акно на інструктара, галавою трасе.

— Хіцёр на загвоздкі, а душа, падзі, цёмная.

V

Інструктар, старшыня, Кандрат і Губан на ганку панскага дому спыняюцца — дзьверы запёрты.

— Для парадку, тлумачыць старшыня: — у мяне на гэты шчот строга.

Але старшыні кідаецца ў вочы новая дзірка ў акне: акна то і не аказваецца. Старшыня раптам мяняе тон, робіцца грозным.

— Ах, скула ім у горла! Зноў акно выдралі!

Потым ён ахамінаецца і сам сабе зазначае: „Пагарачыўся: ён-жа і ня ведае, калі гэтае акно выдрана“.

А тут і новыя асобы прыходзяць: пажылыя сяляне і дзеці, падросткі. Відаць, шкаляры. І Марыся збоку стаіць, слухае. Усім цікава даведацца, па якой прычыне дом аглядаецца.

— У каго ключ? — пытае старшыня.

— У стоража ключ павінен быць.

— Клікнуць Афоньку!

Хтось з хлопчыкаў імчыцца стралою па стоража.

Інструктар знадворку дом аглядае, дубы і сад за домам. Агарожа зьнішчана. Дзе-ні-дзе ў зямлі кольля тырчаць, сьведчаць аб разобраным плоце. Каля гэтых калоў жанчына шворыцца, кусочкі дубцоў падбірае ў посьцілку.

— Ты што грамадзкае дабро цягаеш? — крычыць старшыня: ён строга стаіць на варце грамадзкіх інтарэсаў.

— Чаго дзярэш горла? Агледзіўся! Чаму ты ня бачыш, як дубы сякуць? Дзе ты быў, калі выдзіралі дзьверцы ў печах, юшкі ў комінах, вокны? А табе цяпер сьмецьця шкода стала?!