Перайсці да зместу

Старонка:На прасторах жыцьця (1926).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даўно-даўно ведаеш. Проста ён як-бы родны табе, блізкі твой друг… Давайце будзем прыяцелямі?

Аленка паглядзела на яго бачлівым поглядам.

— А ў вас, мусі быць, многа такіх прыяцеляў?

Шулевіч уздыхнуў:

— Іх вельмі цяжка знайсьці.

— А вы іх усё шукаеце? І чаму вы думаеце, што я была-б вашым прыяцелем

— Так адчуваецца. Мне так здаецца.

Аленка засьмяялася.

— У нас, у вёсцы, кажуць, калі каму што здаецца: „перахрысьціся ня будзе здавацца“.

— З вамі трэба гаварыць асьцярожна.

— І трэба заўсёды думаць, што гаворыш. Гэта мая мама так кажа.

Шулевіч змоўк і пабарабаніў пальцамі.

— А дзе-ж вы вучыцеся? — запытала зноў Аленка.

— На II-м курсе рабфаку.

— А ці ведаеце вы… Баруту Сьцяпана?

— Ведаю… А вы яго як ведаеце? — зьдзівіўся Шулевіч.

— Да гэта-ж наш хлапец, зямляк мой.

— А я і ня ведаў.

— А як-жа, — вучыліся разам! І я на яго трохі сярдзіта.

— За што?

— За тое, што да гэтага часу не знайшоў ён у мне прыяцеля.

Шулевічу штось цюкнула.

— А ён вам піша? — запытаўся Шулевіч.

— Вы яшчэ запытаеце, аб чым піша.

„Ці не напісаў ён пра мяне чаго?“ падумаў Шулевіч і пастараўся перавесьці гутарку на другое.

На разьвітаньні Шулевіч доўга дзяржаў руку Аленкі ў сваёй руцэ і прасіў Аленку напісаць яму, ён ахвотна адкажа на яе ліст, гатоў дапамагчы ёй усімі спосабамі, як таварыш, як прыяцель. А калі Аленка надумаецца прыехаць у Менск, то сьмела можа зайсьці на яго кватэру: трэба раз і назаўсёды пакончыць з гэтым мяшчанствам — новае жыцьцё трэба будаваць на новыў асновах.

XIX

Недалёка ад „сьвятога калодзежу“, улева ад дарогі на Загор‘е, спрадвеку ляжыць гіблае месца, Гнілое Балота. Ніхто ня памятае, з якіх часоў утварылася яно тут. Ні легенд, ні паданьняў не засталося аб ім. Яно займае вялізарную плошчу,