Перайсці да зместу

Старонка:На прасторах жыцьця (1926).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на яго, то чым-жа ён вінаваты? Яму часам станавілася шкода сябе самога, ён і цяпер так востра адчувае патрэбу ў жанчыне-другу, якая зразумела-б яго. І ня ўжо ня знойдзе ён ніколі такога друга? Перад Нінаю была ў яго Жэня, Ксеня, Оля. Але гэта ўсё ня тое. І цяпер, вядучы размову з Макаркай Лагуном, ён прыглядаўся, праўда ўрыўкам, незаметна, да дзяўчат. „Слаўная дзяўчына“, падумаў ён аб Аленцы. Нарэшце ён запытаў у яе:

— А вы, таварыш, комсамолка?

— Не, не комсамолка, — адказала ўсьміхнуўшыся Аленка.

— Няма іх покі што ў нас, — паінформаваў Дудзік.

— Такія слаўныя дзяўчаты і не комсамолкі, — заўважыў Шулевіч і зьвярнуўся да дзяўчат з кароткай прамоваю.

Выслухаўшы прамову, Марынка Пракапчук зусім нечакана для прамоўцы запытала:

— Калі ў комсамолкі пойдуць вясковыя, то што будуць рабіць вашы гарадзкія?

— Як што будуць рабіць? крыху замяшаўся Шулевіч.

— Паадбіваюць ад іх усіх комсамольцаў, — жартам адказала Марынка.

Усе засьмяяліся.

— Дурныя нашы дзяўчаты, плятуць няведама што, — азваўся Лагун.

У Заборцах Шулевічу прышлося заначаваць. Вечарам сабралася моладзь у Аленчынай хаце. Сюды зайшоў і Шулевіч. Калі ён даведаўся, што Аленка зьбіраецца далей вучыцца, то адобрыў яе намер.

— Я вітаю ўсіх, хто ідзе ў навуку, — казаў ён, падсеўшы да Аленкі: — а вам проста грэх марнець у глушы. Вы павінны прабіць сабе дарогу і вырвацца на шырокія прасторы жыцьця.

— А дзе такія шырокія прасторы жыцьця? — запытала Аленка.

— У шырокіх размахах грамадзкай работы, работы па замацаваньню тых позыцый, што заваёваны Вялікім Кастрычнікам.

— А хіба-ж у глушы няма такіх прастораў?

— Глуш заглушыць вас. Трэба пажыць у горадзе, павучыцца, разьвіць і ўзброіць прыродны свой розум, тады і ў глушы ня страшна.

— Я і хачу вучыцца. А потым-бы я зноў вярнулася ў вёску: працавала-б у ёй. Ну, настаўніцаю ў школе.

Шулевіч паглядзеў ёй у вочы.

— Вы, Алена, такі чалавек, што адразу хіліць да сябе. Бываюць на сьвеце такія людзі. Ніколі іх ня знаў, а спаткаеш, скажаш слова, пачуеш ад яго, і ўжо здаешша, што ты яго