Перайсці да зместу

Старонка:На прасторах жыцьця (1926).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вершы, бо ў жыцьці так многа радасьці, а ўсякае гора, няўдачы трэба асіліць. А што Сьцёпка ня вораг поэзіі, то гэта відаць з таго, што ён з прыемнасьцю чытаў верш Сымона Галазы — „Гэй“. Ён нават папросіць у Сымона гэты верш і пашле яго Аленцы, як прыклад тых вершаў, якія Сыіёпку падабаюцца. Далей напіша, каб Аленка весялей глядзела на жыцьцё, на сваю далейшую навуку. Калі што, то ён дапаможа ёй.

Сьцёпка ўжо быў памкнуўся, каб узяцца за пісаньне ліста Аленцы, ды раптам спыніўся: прышоў Сымон Галыза.

— А ты ўсё дома сядзіш?

— А што мне рабіць? — пытаньнем адказаў Сьцёпка, трохі нездаволены прыходам Сымона.

— Зайздрошчу табе, Сьцёпка: ты заўсёды роўны, спакойны — ніякае ліха не бярэ цябе.

— А чаго мяне ліха браць будзе? Лепш я сам вазьму яго за жабры ды кіну так, каб яно і ня ўстала.

— Скажы, Сьцёпка, што лепей: пасьмяяцца з чалавека ці заплакаць над ім?

Паглядзеў Сьцёпка на прыяцеля, усьміхнуўся.

— Ведаеш, Сымон, што?

— Ну?

— Садзіся напішы верш: кажу табе, — на яць выйдзе,

— Чаму ты так думаеш? — зьдзівіўся Сымон,

— Бачу па табе.

— Няхай ты згары: усё ты бачыш?.. А скажы: ці могуць мяне дзяўчаты любіць?

— А чаму не? — ня хлопец ты, ці што?

— А чаму-ж яны, гадаўкі, ня любяць?

— А хіба ты іх пытаў?

— Не, брат, ня пытаў і пытаць ня буду. Ну іх к чорту!

Сымон крута завярнуўся. Узяўся за кнігі.

— Вучыцца трэба, вось што.

А праз некаторы час у руках яго энэргічна захадзіў карандаш.

XV

Утомлены і заклапочаны, ляжаў Шулевіч на цьвёрдай і бруднай канапцы ў сваёй кватэры. Гэта — яго другая кватэра. Плаціць за яе чатыры рублі. У яго бюджэце чатыры рублі — значныя грошы. іх можна было-б і ня траціць, але іначай яму нельга. Наўперад ён апраўдваўся тым, што ён актывісты, вядзе грамадзкую працу. Яму трэба гатавацца да дакладаў па розных пытаньнях, трэба праштудыраваць спэцыяльныя кнігі ў сувязі з работаю на вёсцы, а таксама трэба і навукаю займацца. Усё