Перайсці да зместу

Старонка:На парозе 1386 году (1927).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Дайце мне волю, дайце мне меч!“… ускрыкнаў ён за часіну. „Я пакажу вам, дзе сіла і хто з нас радзіўся быць князям і вольнаму люду быць гаспадар!“…

Як сагнёны ў буру дуб малады ў мамэнт адзін горда й сьмела прастае свой стан і ў сіле й красе йзноў станавіцца ветру супроціў, так у мамэнт адзін падняўся з пасьцелі Вітаўт і вокам арліным заглянаў у ваконца малое.

— „Княжа мой мілы, ня там твой ратунак — ваконца за мала, а краты таўстыя і старожа ля іх ходзіць пільна… Ратунку шукаць ты павінен праз дзьверы“… пачуў ён спакойны голас княгіні Ганны ў сябе за плячыма.

— „Якім-жа спосабам, ці яны больш слабыя за гэтыя краты, ці старожа каля іх вартуе ня пільна?“… спытаўся Вітаўт, адвярнуўшыся да жонкі.

— „Пойдзем сядзем, аддыхні, раскажу табе ўсё, што прыдумала я ў галаве сваёй бабскай, можа што й з гэтага будзе карысна табе“…

Вітаўт паслушна пайшоў за жанчынай, узноў усеўся ён на пасьцелю і пільна й уважна пачаў яе слухаць.

Плян княгінін быў просты, а словы яе надта шчыры, каб ім не паверыць, каб яны не пранялі чыюсьці душу. І Вітаўт ім верыў.

Натхнёныя словы жанчыны, як дзіўныя лекі, цяклі яму ў душу, гаілі ўсе раны, дадавалі сілы, будзілі ўзноў надзеі на лепшую долю, на славу, на шчасьце…

І Вітаўт ажыў, узноў ускочыў з пасьцелі, уперад і ўзад захадзіў па каморы.

— „Добра гэта… усё гэта добра, але што будзе з табою, як я уцяку, як ты тут адна застанесься?“…

— „Ня думай аб гэтым, — седзячы тут, ты й мне не паможаш і сам зьгінуць можаш… Будучы вольным, ты й мне скарэй волю здабудзеш, а так хто ведае, што чакае цябе… Ягайлу ня вер — успомні яго прысягу, якой заманіў ён цябе ў свой табар… успомні й бацьку свайго Кейстута“…

Нічога не адказаў Вітаўт жонцы на гэта. У цяжкім змаганьні паміж розумам і сэрцам хадзіў ён цяпер па гэтай каморы і важыў свой лёс.

Цяжка кідаць у небясьпецы жанчыну, якая дала так многа радасных часінаў, яшчэ горы цяжка ваяку гінуць у цеснай каморы, без мяча ў руках, не на борздым кані…

З дзьвюх бед чалавек стараецца выбраць сабе меншую; кожны ідзе па дарозе, якая суліць яму найболі надзеі і скорае шчасьце.

Вітаўт знаў ужо Ягайлу, знаў з горкага досьляду на сабе самым і долі бацькавай, чаго ён мог ад яго спадзявацца?…

— Ён падыйшоў да жонкі і, усё роўна як-бы разьвітуючыся, пачаў да яе прыглядацца. Пагляд гэты адчула жанчына сваім далікатныы сэрцам. Страшна ёй стала аставацца